Сылезцы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошук
Сылезцы
Flagge Preußen - Provinz Oberschlesien.svg
Нацыянальны сьцяг
Колькасьць некалькі мільёнаў (200 тысячаў паводле афіцыйных зьвестак)
Рэгіёны пражываньня Сьцяг Польшчы Польшча 173 200 па выніках перапісу (2002)
Сьцяг Чэхіі Чэхія 10 878 па выніках перапісу (2001), дэ-факта некалькі сотняў тысячаў
Сьцяг Нямеччыны Нямеччына невядома
Мовы сылеская, польская, нямецкая, чэская
Блізкія этнасы заходнія славяне, немцы

Сылезцы (па-сылеску: Ślůnzoki, па-польску: Ślązacy, па-чэску: Slezané, па-нямецку: Schlesier) — заходнеславянскі народ, які пражывае ў Сылезіі, якая падзеленая між Польшчай, Нямеччынай і Чэхіяй.

Трываюць дыскусіі адносна таго ці сылезцы зьяўляюцца самастойным народам або этнічнай групай. Тым ня менш, 170 тысяч жыхароў Польшчы за перапісам 2002 году назвалі сябе сылезцамі па нацыянальнасьці, што зрабіла іх найбольшай меншасьцю Польшчы. Звыш за 10 тысяч сылезцаў (2001) жывуць у Чэхіі.

Тэрмін сылезец можа таксама тычыцца агулам кожнага жыхара Сылезіі, не зважаючы на нацыянальнасьць.

[рэдагаваць] Гісторыя

Жанчына ў сылескім строі з Чэскага Цішына, 1914 год

Зь незапамятных часоў Сылезію заваёўвала нямала народаў, дзяржаваў і княстваў. Рэзкія зьмены ў Сылезіі пад уладаю Чэхіі/Аўстрыі, Польшчы, Нямеччыны прывялі да шматмоўнасьці сылезцаў, што мелі сваю культуру, якая ўзбагачалася суседзкай.

У Сярэднявечча Сылезія была часткай Пясцкага гэрцагства, якое з часам стала ўладарствам Багемскай кароны ў Сьвяшчэннай Рымскай імпэрыі працягам 14 стагодзьдзя, а ў 1526 годзе Багемія перайшла пад уладу Габзбургаў Аўстрыйскай імпэрыі. У вайне за аўстрыйскую спадчыну 1742 году большая частка Сылезіі перайшла да Прусіі. Гэтая частка Сылезіі складала Правінцыю Сылезія (пазьней прускія правінцыі Верхняй і Ніжняй Сылезіі) да 1945 году.

Па выніках Другой сусьветнай вайны, большасьць сылескіх земляў былі ўключаныя да Польшчы, толькі маленькія шматочкі засталіся ў Нямеччыне й Чэхаславаччыне. Мільёны этнічных немцаў былі выселеныя, а этнічныя сылезцы расцэньваліся польскай уладай як «мясцовыя палякі», якія проста «недастаткова дасьведчаныя аб сваёй польскасьці», ім было дазволена застацца пасьля аддзяленьня ад немцаў шляхам «засьведчаньня сваёй нацыянальнасьці». Для гэтага было дастаткова троху размаўляць верхнесылескім дыялектам польскай мовы (сылескай мовай) або мець славянскае прозьвішча. Шматлікім такім сылезцам дазволілі застацца ў Аполе. На працягу ўсеўладзьдзя камунізму ў Польшчы каля 600 тысяч сылезцаў выехала да Заходняй Нямеччыны.

Ад часу, як камуністычная эра скончылася, пачалося сылескае нацыянальнае адраджэньне. У 1997 годзе ў Катавіцах быў зарэгістраваны Зьвяз Сылезцаў (ZLNS), які павінен быў палітычна прадстаўляць правы сылескай меншасьці, аднак ужо праз 2 месяцы мясцовы суд рэгістрацыю скасаваў.

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Сылезцысховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах