Чэхія
| Чэхія Česká republika |
|||||
|
|||||
| Нацыянальны дэвіз: «Pravda vítězí» | |||||
| Дзяржаўны гімн «Kde domov můj» |
|||||
| Афіцыйная мова | чэская | ||||
| Сталіца | Прага | ||||
| Найбуйнейшы горад | Прага | ||||
| Форма кіраваньня | Прэзыдэнцкая рэспубліка Вацлаў Клаўс Ян Фішэр |
||||
| Плошча • агульная • адсотак вады |
116-е месца ў сьвеце 78 866 км² 2% |
||||
| Насельніцтва • агульнае (2009) • шчыльнасьць |
78-е месца ў сьвеце 10 506 813 132/км² |
||||
| Этнічны склад | чэхі (94%), славакі (4%)[1] |
||||
| Канфэсійны склад | атэісты (40%), каталікі (39%), пратэстанты (3%) |
||||
| Пісьменнасьць | 99%[1] | ||||
| СУП • агульны (2008) • на душу насельніцтва |
39-е месца ў сьвеце $261,777 млрд $25 118 |
||||
| Валюта | Чэская крона (CZK) |
||||
| Часавы пас • улетку |
CET (UTC+1) СEST (UTC+2) |
||||
| Незалежнасьць — падзел Чэхаславаччыны |
1 студзеня 1993 |
||||
| Аўтамабільны знак | CZ | ||||
| Дамэн верхняга ўзроўню | .cz | ||||
| Тэлефонны код | +420 | ||||
Чэ́хія, Чэ́ская Рэспу́бліка (па-чэску: Česko, Česká republika) — краіна, якая знаходзіцца пасярод Цэнтральнай Эўропы.
Чэхія мае мяжу зь Нямеччынай (810,7 км) на захадзе, з Аўстрыяй (466,1 км) на поўдні, са Славаччынай (251,8 км) на ўсходзе й з Польшчаю (761,8 км) на поўначы. Чэхія складаецца з трох гістарычных рэгіёнаў — Багемія (Čechy), Маравія (Morava) й чэская Сылезія (České Slezsko).
Зьмест |
[рэдагаваць] Гicторыя
Першыя паселiшчы зьявiлiся ў Чэхіi ў пэрыяд нэаліту. У 3 стагодзьдзi да нашай эры сюды прыйшлi кельцкiя плямёны. Пазьней iх зьмянiлi германскiя плямёны. Славяне з рэгiёнаў Чорнага мора й Карпацкiх гор прыйшлi на тэрыторыю сучаснай Чэхіi ў 5 стагодзьдзi. У 7 стагодзьдзi была створаная першая славянская дзяржава — Вялікая Маравія. У 874 годзе тут было прынята хрысьціянства. Пасьля непрацяглага вугорскага нашэсьця ў 10 стагодзьдзi на месцы Вялiкай Маравii ўтварылася новая дзяржава — Багемія. У 14 стагодзьдзi Багемія стала часткай Сьвяшчэннай Рымскай імпэрыi. З таго часу й да 1918 году чэскія землi знаходзiлiся пад уладай немцаў цi аўстрыйцаў. Чэхі неаднаразова ўздымалi паўстаньнi. Самымi буйнымi былi паўстаньнi 15 і 17 стагодзьдзяў. Яны ўвайшлi ў гiсторыю пад назвамi Гусіцкія войны й Багемскае паўстаньне (якое паклала пачатак Трыццацiгадовай вайне) адпаведна. У вынiку распаду Аўстра-Вугоршчыны ў 1918 годзе чэхі разам са славакамi стварылi незалежную рэспублiку Чэхаславаччыну. Але праicнавала яна нядоўга. У 1938 годзе Нямеччына далучыла да сваёй тэрыторыi Судзецкую вобласьць, асноўную частку насельнiцтва якой складалi немцы, а ў 1939 — усю астатнюю тэрыторыю Чэхаславаччыны. Пасьля паражэньня нацысцкай Нямеччыны ў траунi 1945 году Чэхаславаччына ўвайшла ў сфэру ўплыву СССР. У 1968 годзе ўваход у Чэхаславаччыну войска краiн Варшаўскай Дамовы прыпынiў спробы кiраунiцтва краiны лiбэралiзаваць жыцьцё падчас Праскай Вясны. У 1989 годзе Чэхаславаччына аднавiла сваю свабоду.1 студзеня 1993 году дзяржава мiрна падзялiлася на дзьве незалежныя краiны: Чэхію i Славаччыну. У 1999 годзе Чэхія сталася чальцом NATO, а ў 2004 — Эўрапейскага Зьвязу.
[рэдагаваць] Палiтычны лад
Згодна з канстытуцыяй, Чэхія — парлямэнцкая рэспубліка. Кiраўнiк дзяржавы — прэзыдэнт, якi абiраецца парлямэнтам тэрмiнам на 5 гадоў. Прэзыдэнт таксама мае асаблiвыя паўнамоцтвы прызначаць судзьдзяў Канстытуцыйнага Суду, распускаць парлямэнт пры пэўных умовах, блакаваць рашэньнi парлямэнту. Ён таксама прызначае прэм’ер-міністра, якi вызначае ўнутраную i зьнешнюю палiтыку, а таксама iншых чальцоў кабiнету па прапанове прэм’ер-міністра. Чэскі парлямэнт складаецца зь дзьвюх палат: Палаты прадстаўнiкоў i Сэнату. 200 чальцоў Палаты прадстаунiкоў абiраюцца тэрмiнам на 4 гады па сыстэме прапарцыянальнага прадстаўнiцтва. 81 чалец Сэнату абiраецца на 6 гадоў. Трэцяя частка Сэнату зьмяняецца кожныя 2 гады. Чальцы Канстытуцыйнага Суду прызначаюцца прэзыдэнтам тэрмiнам на 10 гадоў.
[рэдагаваць] Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
Найбуйнейшай адміністрацынай адзінкай Чэскай Рэспублікі зьяўляецца край. У 2000 годзе Чэская Рэспубліка была падзеленая на 14 краеў:
| Край | Сталіца | Насельніцтва (2003) | |
|---|---|---|---|
| Галоўнае места Прага | Прага | 1 160 118 | |
| Сярэднячэскі | Прага | 1 125 735 | |
| Паўднёвачэскі | Чэскія Будзэёвіцы | 624 778 | |
| Пльзэньскі | Пльзэнь | 549 369 | |
| Карлаварскі | Карлавы Вары | 303 761 | |
| Усьцецкі | Усьці над Лабэм | 819 442 | |
| Лібэрэцкі | Лібэрэц | 427 418 | |
| Кралёваградэцкі | Градэц Краловэ | 548 698 | |
| Пардубіцкі | Пардубіцы | 506 849 | |
| Высачына | Йіглава | 517 959 | |
| Паўднёвамараўскі | Брно | 1 122 759 | |
| Оламоўцкі | Оламоўц | 637 401 | |
| Зьлінскі | Зьлін | 593 458 | |
| Мараўскасілескі | Острава | 1 264 347 |
[рэдагаваць] Геаграфiя
Рэльеф краiны складаецца з раўнiн i схiлаў, вакол якiх знаходзяцца горы: Рудныя горы, Чэскі лес, Шумава, Крконошэ, Бэскіды. Самая высокая кропка краiны — гара Сьнежка ў Крконошах, на мяжы з Польшчай. Усходняя частка краiны ў асноўным складаецца са схiлаў. Лес займае 35% плошчы Чэхіi. Найбуйнейшыя рэкі — Лабэ, Влтава, Марава, Дыя, Одра. Асноўныя карысныя выкапні — вугаль, каалін, уран.
[рэдагаваць] Эканомiка
Чэская эканомiка адна з самых пасьпяховых сярод посткамунiстычных эканомiк. Галоўная праблема — высокi ўзровень карупцыi. Вялікая дзяржаўная запазычанасьць можа стаць сур’ёзнай праблемай у будучынi. Завяршэньне прыватызацыi ў галiне тэлекамунiкацыяў, а таксама ў банкаўскай i энэргетычнай сфэрах павiнна даць новы iмпульс разьвiцьцю эканомiкi. Чэскі ўрад мае намер увесьцi эўра ў 2010 годзе.
[рэдагаваць] Насельніцтва
Большасьць насельнiцтва Чэхіi (95%) cкладаюць этнiчныя чэхі й размауляюць па-чэску, а таксама славакi (2%), немцы, цыганы, вугорцы, украінцы, палякі. Нягледзячы на вялiкую колькасьць рэлiгiйных будынкаў большасьць жыхароў Чэхіi cкладаюць атэісты (59%), каталікі cкладаюць 27%, пратэстанты — 1,2%, гусіты — 1%.
[рэдагаваць] Крыніцы
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Чэхія — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйны чэскі партал
- Ўлада Чэскай Рэспублікі
- Парлямэнт Чэскай Рэспублікі
- Сэнат Чэскай Рэспублкі
- Рэзыдэнцыя Прэзыдэнта Чэскай Рэспублікі
- Партал Дзяржаўнай адміністрацыі
- Пілігрымка па месцах Сьвятых Кірыла і Мяфодзія
| Краіны Эўропы | ||
|---|---|---|
|
Азэрбайджан · Альбанія · Андора · Армэнія · Аўстрыя · Баўгарыя · Беларусь · Босьнія і Герцагавіна · Бэльгія · Ватыкан · Вугоршчына · Вялікабрытанія · Гішпанія · Грузія · Грэцыя · Данія · Ірляндыя · Ісьляндыя · Італія · Казахстан¹ · Кіпр · Латвія · Летува · Ліхтэнштайн · Люксэмбург · Малдова · Мальта · Манака · Нарвэгія · Нідэрлянды · Нямеччына · Партугалія · Польшча · Расея¹ · Рэспубліка Македонія · Румынія · Сан-Марына · Славаччына · Славенія · Сэрбія · Турэччына¹ · Украіна · Фінляндыя · Францыя · Харватыя · Чарнагорыя · Чэхія · Швайцарыя · Швэцыя · Эстонія
|
||
| Непрызнаныя: | ||
| Залежныя тэрыторыі: |
Акратыры і Дэкелія · Аляндзкія выспы · Выспа Мэн · Гернсі · Гібральтар · Джэрсі · Фарэрскія выспы · Шпіцбэрген · Ян Маен
|
|
| ¹ Часткова знаходзіцца ў Азіі | ||
|
|
|
|---|---|
|
Аўстрыя · Баўгарыя · Бэльгія · Вугоршчына · Вялікабрытанія · Гішпанія · Грэцыя · Данія · Ірляндыя · Італія · Кіпр · Латвія · Летува · Люксэмбург · Мальта · Нідэрлянды · Нямеччына · Польшча · Партугалія · Румынія · Славаччына · Славенія · Фінляндыя · Францыя · Чэхія · Швэцыя · Эстонія
|
|
| краіны-кандыдаты: | |
| Арганізацыя Паўночнаатлянтычнай дамовы (NATO) | ||
|---|---|---|
| Удзельнікі |
Альбанія · Баўгарыя · Бэльгія · Вугоршчына · Вялікабрытанія · Гішпанія · Грэцыя · Данія · Злучаныя Штаты Амэрыкі · Ісьляндыя · Італія · Канада · Латвія · Летува · Люксэмбург · Нарвэгія · Нідэрлянды · Нямеччына · Партугалія · Польшча · Румынія · Славаччына · Славенія · Турэччына · Францыя · Харватыя · Чэхія · Эстонія
|
|
| Кандыдаты | ||
| Патэнцыйныя кандыдаты | ||
| Арганізацыя па бясьпецы й супрацы ў Эўропе | |
|---|---|
| Чальцы |
Азэрбайджан · Альбанія · Андора · Армэнія · Аўстрыя · Баўгарыя · Беларусь · Босьнія і Герцагавіна · Бэльгія · Ватыкан · Вугоршчына · Вялікабрытанія · Гішпанія · Грузія · Грэцыя · Данія · Злучаныя Штаты Амэрыкі · Ірляндыя · Ісьляндыя · Італія · Казахстан · Канада · Кіпр · Кыргыстан · Латвія · Летува · Ліхтэнштайн · Люксэмбург · Македонія · Малдова · Мальта · Манака · Нарвэгія · Нідэрлянды · Нямеччына · Партугалія · Польшча · Расея · Румынія · Сан-Марына · Славаччына · Славенія · Сэрбія · Таджыкістан · Туркмэністан · Турэччына · Узбэкістан · Украіна · Фінляндыя · Францыя · Харватыя · Чарнагорыя · Чэхія · Швайцарыя · Швэцыя · Эстонія
|
| Партнэры |
Альжыр · Аўганістан · Ізраіль · Манголія · Марока · Паўднёвая Карэя · Тайлянд · Эгіпет · Японія · Ярданія
|
| Вышаградзкая група | |
|---|---|
|
|
|
|---|---|
| Заходнія славяне | |
| Паўднёвыя славяне | |
| Усходнія славяне | |