Одра
| Рака | |
| Одра | |
| Агульныя зьвесткі | |
| Выток | Одэрске Врчы, Чэхія |
| Вусьце | Шчэцінская затока, Балтыйскае мора |
| Краіны басэйну | Чэхія, Польшча, Нямеччына |
| Даўжыня | 854 км |
| Сярэднегадавы сьцёк | 574 м³/с |
| Плошча басэйну | 118 861 км² |
| Нахіл воднай паверхні | 0,73‰ |
| Месцазнаходжаньне | |
О́дра (па-чэску: Odra, па-нямецку: Oder, па-польску: Odra, па-ніжнелужыцку: Odra, па-горналужыцку: Wodra, па-лацінску: Viadua, Viadrus) – рака ў Цэнтральнай Эўропе, працякае праз тэрыторыі Чэхіі, Польшчы і Нямеччыны.
Зьмест |
Одра ў гісторыі [рэдагаваць]
Назва ракі не ўзгадваецца ў гістарычных крыніцах, большасьць старажытных храністаў не ўспамінаюць аб вялікай рацэ паміж Лабай і Віслай. Але Пталямэй кажа аб двух рэках у гэтай мясцовасьці: Suebos i Oviadoua, якія, хутчэй за ўсё, былі выдуманыя. Самыя першыя згадкі аб рацэ называюць яе Одрай (іншыя назвы бяруць ад яе паходжаньне: напр. Viadrus – узгадваецца ў лацінскамоўных крыніцах ХVI стагодзьдзя). Этымалёгію назвы Одра нельга растлумачыць на падставе ніякай вядомай мове, яле існуюць спробы зьвязаць гэты гідронім з кельцкай, нямецкай і славацкай мовамі.
Ад лацінскай назвы ракі пайшла назва эўрарэгіёна “Pro Europa Viadrina”, які быў створаны ў 1993 годзе, а так сама назва польска-нямецкага “Эўрапейскага Унівэрсытэта Viadrina” у Франкфурце-на-Одры.
Плынь [рэдагаваць]
Одра мае сваю крыніцу ў Одраўскіх гарах, на вышыні 632 мэтра над узроўнем мора. У горных раёнах, на некаторых адрэзках Одра цячэ па мяжы паміж Чэхіяй і Польшчай, а ў ніжнім цячэньні, праз яе праходзіць мяжа паміж Нямеччынай і Польшчай (па працягу 178,8 км). Самымі вялікімі гарадамі, праз якія цячэ рака зьяўляюцца Уроцлаў, Аполе, Шчэцін і Астрава. У Кюстрыне ў Одру ўпадае Варта.
На 704 км цячэньня Одра разьдзяляецца на два рукавы, адзін зь якіх (Усходняя Одра) цячэ ў возера Дабіе, а другі цячэ праз Шчэцін, утвараючы Заходнюю Одру. У навакольлі Шчэціна Одра дзеліцца на некалькі руслаў, упадаючы ў Балтыйскае мора.
Сярэдні нахіл Одры ў верхнім цячэньні складае 7‰, потым ён скарачаецца да 1‰ і яшчэ меншых значэньняў у вусьці, а сярэдні схіл па ўсёй даўжыні складае 0,73‰.
Эканоміка [рэдагаваць]
Дзякуючы таму, што Одра зьяўляецца судаходнай практычна па ўсёй даўжыні, яна стала асноўнай воднай транспартнай артэрыяй заходняй Польшчы і ўсходняй Нямеччыны. Рака злучыла прылягаючыя рэгіёны з Балтыйскім морам, дзякуючы чаму яны атрымалі значнае эканамічнае разьвіцьцё. На Одры знаходзяцца 7 водных электрастанцыяў, самая вялікае зь якіх мае магутнасьць 9,7 МВт.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Одра — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў