Брандэнбург
| Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка | |
| Брандэнбург па-нямецку: Brandenburg' |
|
| Герб | Сьцяг |
| Агульныя зьвесткі | |
| Краіна | Нямеччына |
| Статус | Фэдэральная зямля |
| Адміністрацыйны цэнтар | Патсдам |
| Прэм’ер-міністар | Матыяс Пляцэк |
| Кіруючыя партыі | СДПН, Левыя |
| Насельніцтва | 2 541 950 |
| Шчыльнасьць | 86 чал./км² |
| Плошча | 29 476 км² |
| Галасоў у Бундэсраце | 4 (з 69) |
| Месцазнаходжаньне Брандэнбургу | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Код ISO 3166-2 | DE-BR |
| www.brandenburg.de Афіцыйны сайт | |
Брандэнбург (па-нямецку: Brandenburg) — адна з земляў у складзе Фэдэратыўнай Рэспублікі Германіі. Сталіца — Патсдам.
Зьмест |
Гісторыя [рэдагаваць]
Германскія плямёны, якія жылі на тэрыторыі сучаснага Брандэнбургу, на працягу Вялікага перасяленьня народаў былі выцесьненыя палабамі. Падчас усходняй экспансіі Нямецкай імпэрыі гэтыя землі былі зноўку заселеныя немцамі. У 948 годзе Атон I заснаваў тут Брандэнбурскае біскупства. Далей на працягу ўсяго Сярэднявечча тэрыторыя Брандэнбургу часткова і цалкам уваходзіла ў склад розных нямецкіх дзяржаўных утварэньняў, стрыжнем якіх зьяўлялася Сьвяшчэнная Рымская імпэрыя нямецкай нацыі, заснаваная Атонам I і канчаткова скасаваная Напалеонам Банапартам. Перад Другім Райхам Брандэнбург уваходзіў у склад Прусіі, затым зьяўляўся складовай часткай Паўночнага Нямецкага Зьвязу, пасьля гэтага быў часткай нямецкай дзяржавы — Другога Райху. У 1949—1990 гадох уваходзіў у склад НДР.
Паходжаньне назвы [рэдагаваць]
Аб паходжаньні слова ёсьць розныя тэорыі. Славянская тэорыя абвяшчае, што назва горада Брандэнбург, у гонар якога названая гэтая зямля — Бранібор. Слова ўтрымоўвае ў сабе корань «бор» (хваёвы лес) і «брані» (хутчэй за ўсё азначае багністы, але магчыма і бітва). Такім чынам, яно азначае або «багністы хваёвы лес» або «хваёвы лес, у якім была бітва».
Магчыма, назва адбываецца й ад германскага слова brenan (па-нямецку: brennen спаліць, гарэць), таму што выкорчваньне ў той час выраблялі агнём.
Гарады [рэдагаваць]
| Гарады з колькасьцю месьцічаў звыш 20 тысячаў па стане на 31 кастрычніка 2010 году |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Адносіны зь Беларусьсю [рэдагаваць]
Брандэнбург уваходзіць у лік фэдэральных земляў ФРГ, зь якімі Рэспубліка Беларусь падтрымлівае найбольш інтэнсіўнае ўзаемадзеяньне ў розных сфэрах. У 2009 годзе тавараабарот паміж Беларусяй і Брандэнбургам склаў 43,4 млн. даляраў. Экспарт Беларусі — 7,5 млн., імпарт — 35,9 млн. Аснова беларускага экспарту — прадукцыя дрэваперапрацоўкі, тэкстыль, вырабы з мэталу, машыны. Імпартуюцца прадукты харчаваньня, вырабы з драўніны, мэталу, прадукцыя хімічнай і фармацэўтычнай прамысловасьці, электраабсталяваньне, машыны.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Брандэнбург — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- www.brandenburg.de — афіцыйны сайт
- Ляндшaфт гістарычнай зямлі Брандэнбург
| Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |