Апольскае ваяводзтва
| Апольскае ваяводзтва | |||||
|
|||||
| Сядзіба ваяводы Сядзіба сэйміка |
Аполе | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Адміністрацыя ваяводзтва | Opole, ul. Piastowska 14 | ||||
| Ваявода | Рышард Вільчыньскі (Ryszard Wilczyński) | ||||
| Адміністрацыя маршалка | Opole, ul. Piastowska 14 | ||||
| Маршалак | Юзэф Сэбэста (Józef Sebesta) | ||||
| Плошча | 9 412,47 км² | ||||
| Насельніцтва | 1 039 400 чалавек (на 30 чэрвеня 2007) | ||||
| Шчыльнасьць насельніцтва | 112 чалавек/км² | ||||
| Нумарныя знакі | O | ||||
Апольскае ваяводзтва (па-польску: Województwo opolskie) — адно з 16 ваяводзтваў Польшчы. Утворана 1 студзеня 1999 на падставе ўставы ад 24 ліпеня 1998 года аб увядзеньні тэрытарыяльнага падзелу дзяржавы з наступных тэрыторыяў папярэдняга адміністрацыйнага падзелу: Апольскага ваяводзтва і Алескага павету Чэнстахоўскага ваяводзтва. Пачаткова плянавалася, што яно ўвойдзе ў Сылескае ваяводзтва са сталіцай у Катавіцах, але пасьля пратэстаў жыхароў Апольскае ваяводзтва было захаванае ў амаль нязьмененых межах. Большасьць тэрыторыі ваяводзтва складае паўночна-заходняя частка Верхняй Сылезіі — Апольская Сылезія.
Зьмест |
[рэдагаваць] Геаграфія
Ваяводзтва знаходзіцца ў паўднёва-заходняй Польшчы, мяжуе з Чэхіяю і ваяводзтвамі:
[рэдагаваць] Гарады
У Апольскім ваяводзтве налічваецца 35 населеных пунктаў з гарадзкімі правамі, у тым ліку 1 горад існуе на правах павету.
[рэдагаваць] Паветы
Апольскае ваяводзтва складаецца з 12 паветаў — 11 земскіх і 1 гарадзкога.
[рэдагаваць] Гміны і населеныя пункты
У склад ваяводзтва ўваходзіць 71 гміна (3 гарадзкія, 32 сельска-гарадзкія і 36 сельскіх).
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Апольскае ваяводзтва — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула па гісторыі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |