Шчэцін
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Каардынаты:
53°25′ пн. ш. 14°35′ у. д.
| Шчэцін | ||||
|
|
||||
| Плошча | 300,83 км² | |||
| Насельніцтва - шчыльнасьць |
412.000 1367 |
|||
| Тэлефонны код | +48 91 | |||
| Аўтамабільны код | ZS | |||
| Геаграфічныя каардынаты | 53°25′ пн. ш. 14°35′ у. д. | |||
|
Месцазнаходжаньне Шчэціна
|
||||
Шчэцін (па-польску: Szczecin, па-нямецку: Stettin) — горад у паўночна-заходняй Польшчы, сталіца заходнепаморскага ваяводзтва.
Геаграфічная каардынаты: 54°25' паўночнай шыраты, 14°35' усходняй даўгаты.
[рэдагаваць] Гісторыя
З часоў польскага захопу ў 1121 годзе Шчэцін паступова стаў сядзібай князёў, а потым сталіцай заходняпамеранскага княства (герцагства). У 1243 годзе князь Барнім І надаў гораду магдэбурскае права. У 1570 годзе ў Шчэціне падпісалі мірнае пагадненьне паміж Рэччу Паспалітай, Швэцыяй ды Даніяй, якое падзяліла Інфлянты. У 1630 годзе горад захапіў швэдзкі кароль Густаў-Адольф, які арганізаваў у горадзе галоўнаю базу швэдзкіх войск у Трыццацігадовай вайне. У 1637 годзе памёр апошні заходняпамеранскі князь Багуслаў XIV, дзякуючы чаго Шчэцін перайшоў да Швэцыі. У час швэдзкага патопу ў 1655 са Шчэціну выйшлі швэдзкія войскі, якія захапілі Карону. У 1713 годзе горад захапіла Прусія. 2 траўня 1729 году, тут нарадзілася Соф’я Фрыдэрыка-Аўгуста Ангалт-Цэрбст (па-нямецку: Sophie Friederike Auguste zu Anhalt-Zerbst) больш вядома як расейская імпэратрыца Кацярына II Вялікая.
Ад сьнежня 1806 году пад францускай акупацыяй. У 1843 годзе пабудаваная чыгунка ў Бэрлін.
У канцы Другой сусьветнай вайны моцна разбураны налётамі заходніх саюзьнікаў.
26 красавіка 1945 году Шчэцін заваявала Чырвоная Армія. Пастановай Пацдамскай канфэрэнцыі горад на заходнім беразе Одэра далучаныя да Польшчы.
У 1970 годзе працоўныя шчэцінскіх заводаў аб'явілі забастоўку і выйшлі на вуліцы — у выніку дайшло да сутычак зь міліцыяй і войскам, у выніку загінула 16 людзей. У 1980 у Шчэціне адбыліся забастоўкі, якія разам з Гданскімі, прывялі да ўзьнікненьня Салідарнасьці.
[рэдагаваць] Сувязі зь Беларусяй
Па некаторых зьвестках у Шчэціне пасьля выезду зь Беларусі дзейнічала ўправа Саюзу беларускай моладзі.
Пасьля вызваленьня з савецкай турмы, тут жыў да сваёй сьмерці ў 1983 годзе Антон Сокал-Кутылоўскі, ён пахаваны на мясцовых могілках.
У Шчэціне знаходзіцца сядзіба Фонду Разьвіцьця Лякальнай Дэмакратыі, які вядзе адукацыйную дзейнасьць зь беларускімі журналістамі, настаўнікамі ды дзеячамі самаўправы. Ён супрацоўнічае з Фондам імя Льва Сапегі.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Шчэцін — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Сталіцы польскіх ваяводзтваў | |
|---|---|
| Цэнтры ваяводзтваў: | Аполе • Беласток • Быдгашч • Варшава • Гданьск • Гораў Вялікапольскі • Зялёная Гара • Катавіцы • Кельцэ • Кракаў • Лодзь • Люблін • Ольштын • Познань • Рэзаў • Торунь • Уроцлаў • Шчэцін |

