Кракаў
| Кракаў | |||||
|
|||||
| Плошча: | 326.8 км² | ||||
| Насельніцтва: | 757 500 | ||||
| Тэлефонны код: | +48 12 | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 50°03′41″ пн. ш. 19°56′18″ у. д. / 50.06139° пн. ш. 19.93833° у. д.Каардынаты: 50°03′41″ пн. ш. 19°56′18″ у. д. / 50.06139° пн. ш. 19.93833° у. д. | ||||
|
Кракаў на мапе Польшчы
Кракаў
|
|||||
Кра́каў (па-польску: Kraków, па-нямецку: Krakau; поўная афіцыйная назва Каралеўскі сталічны горад Кракаў, па-польску: Królewskie Stołeczne Miasto Kraków) — горад у Польшчы, на левым беразе Віслы, якая становіцца адгэтуль суднаходнай і ў якую ўпадае ў гэтым месцы Рудава. 760 тысяч жыхароў (2004), з аглямэрацыяй 1,2 мільёна чалавек. Адміністратыўны цэнтар Малапольскага ваяводзтва.
[рэдагаваць] Выдатныя мясьціны
Складаецца з унутранага горада і 7 прадмесьцяў. Разваліны крэпасьці XV стагодзьдзя; 39 касьцёлаў, шмат капліц, 25 манастыроў, 7 сынагог. Сабор XIV стагодзьдзя, пахавальня польскіх каралёў, япіскапаў і герояў (Вавель). Гатычны касьцёл сьвятой Марыі (ХIII стагодзьдзя); касьцёл сьвятой Ганны, з грабніцай Мікалая Каперніка. Велізарны замак XIII стагодзьдзя, рэзыдэнцыя польскіх каралёў; нацыянальны музэй з палотнамі Яна Матэйка, Генрыха Семірадскага і іншыя, ў пабудове ХIII стагодзьдзя; тэхнічна-прамысловы музэй, архіяпіскапскі дварэц. Будынак унівэрсытэту, дзе зьмяшчаецца і акадэмія навук. Ягелонская бібліятэка — каля 300.000 тамоў і 5.000 рукапісаў. Музэй Чартарыйскага (прадметы мастацтва). Кракаўскі унівэрсытэт, акадэмія навук, школа прыгожых мастацтваў, сэмінарыя, кансэрваторыя, прамысловыя і тэхнічныя вучылішчы і іншыя сярэднія вучэбныя ўстановы. Непадалёку пагорак у памяць Тадэвуша Касьцюшкі. З-за вялікай колькастці помнікаў даўніны, якімі багаты Кракаў, яго называюць польскімі Афінамі. Для патрыётаў у пэрыяд падзелу Польшчы (1795—1918) Кракаў, помнік велічы дзяржавы і гераічных учынкаў мінулага, быў, акрамя таго, «польскай Мекай», месцам паломніцтва.
Кракаў лічыцца культурнай сталіцай Польшчы.
[рэдагаваць] Вядомыя асобы
- Тадэвуш Ісаковіч-Залескі — гісторык каталіцтва, ксёндз
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Кракаў — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйны сайт (пол.)
| Сталіцы польскіх ваяводзтваў | |
|---|---|
| Цэнтры ваяводзтваў: | |
| Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |