Леанарда да Вінчы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Леанарда да Вінчы
Меркаваны аўтапартрэт Ленарда да Вінчы
Меркаваны аўтапартрэт Ленарда да Вінчы
Імя пры нараджэньні: Леанарда ды Сэр П'ера да Вінчы
Нарадзіўся: 15 красавіка 1452
Вінчы, Італія
Памёр: 2 траўня 1519Q1122731
Нацыянальнасьць: італьянец
Грамадзянства: Флярэнтыйская Рэспубліка
Заняткі: мастацтва, архітэктура, музыка, пісьменства, інжынэр, вынаходнік, анатом і скульптар
Працы: Мона Ліза, Таемная Вячэра

Леанарда ды Сэр П'ера да Вінчы (па-італьянску: Leonardo di ser Piero da Vinci (15 красавіка 14522 траўня 1519) — выбітны італьянскі мастак, архітэктар, музыка, пісьменьнік, інжынэр, вынаходнік, анатом і скульптар. Тытан Адраджэньня. Нарадзіўся і вырас каля мястэчка Вінчы, Італія, сын натарыюса сэр П'ера і сялянкі Кацярыны. У яго не было прозьвішча ў сучасным сэнсе, бо «да Вінчы» абазначае проста «з мястэчка Вінчы». Поўнае імя па нараджэньні было «Леанарда ды сэр П'ера да Вінчы», што абазначала «Леанарда, сын спадара П'ера зь Вінчы».

Леанарда часта апісваюць як своеасаблівага архетыпа чалавека Рэнэсансу, бясконца цікаўнага і адначасова надзвычай таленавітага вынаходніка. Леанарда прызнаны адным з самых выбітных мастакоў усіх часоў і, магчыма, адным з самых шматбакова адораных людзей ў гісторыі.

Перш за ўсё Леанарда вядомы як мастак. Дзьве ягоныя працы, Мона Ліза і Таемная Вячэра, займаюць выбітнае становішча ў сусьветным жывапісы. Першы твор — партрэт, які бадай больш за ўсё капіяваўся, другі — рэлігійны твор, напэўна самы вядомы ў сьвеце. Іхняй папулярнасьці можа пярэчыць, напэўна, толькі Стварэньне Адама Мікелянджэла. Яшчэ адным непаўторным творам зьяўляецца малюнак Віртувіянскага Чалавека.

Леанарда-інжынэр прапанаваў ідэі, якія далёка апярэдзілі свой час, напрыклад, канцэпцыя арнітаптэра, танка, выкарыстаньне сканцэнтраванай сілы сонечнага сьвятла, калькулятар, рудымэнтарная тэорыя тэктанічных пліт, карабель з падвоеным дном (па-ангельску: double hull) і шмат што яшчэ. Мала задумак Леанарда набылі ўвасабленьне пры ягоным жыцьці. Некаторыя дробныя вынаходкі сталі часткай тэхналягічнай рэвалюцыі, але ніхто ня ведаў пра аўтарства Леанарда. Гэта, напрыклад, аўтаматычны станок для каркаснага намотваньня (катушак) і прылада для праверкі трываласьці расьцягненьня провалакі.

Леанарда глыбока вывучаў анатомію, будаўнічую мэханіку, оптыку, займаўся дасьледаваньнем уласьцівасьцяў вады. З усяго зробленага Леанардам да нас дайшло толькі каля 15 адсоткаў, у тым ліку запісныя кніжкі з малюнкамі, навуковымі графікамі і заўвагамі.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Леанарда да Вінчысховішча мультымэдыйных матэрыялаў