Тэктоніка пліт
Тэкто́ніка пліт — цэнтральная тэорыя геалёгіі й геафізыкі, прадметам вывучэньня якой зьяўляюцца разнастайныя шырокамаштабныя працэсы ў зямной кары і ў верхняй частцы мантыі Зямлі. Тэорыя тлумачыць працэсы на паверхні Зямлі, выкліканыя канвекцыяй мантыі ва ўнутраных верхніх зямных пластах, і апісвае рух літасфэрных пліт — так званы кантынэнтальны дрыфт — у працэсе якога ўзнікаюць разнастайныя зьявы. Да апошніх адносяцца ўтварэньне складчатых гор (арагенэз) і акіянскіх ямін у выніку ціску паміж рухаючыміся плітамі. Дэфармацыя зьнешніх частак парод, якія утвараюць пліту, прыводзіць да другасных фэнамэнаў — вулканізму і землятрусаў, якія ў сваю чаргу выклікаюць узнікненьне цунамі.
Асноўным пастулатам тэорыі тэктонікі пліт зьяўляецца фрагмэнтарная структура літасфэры, якая падзяляецца на сем вялікіх пліт:
- Ціхаакіянская і Антарктычная пліты,
- Паўночна- і Паўднёваамэрыканскія пліты,
- Афрыканская і Эўразійская пліты,
- а таксама Аўстралійская пліта.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Тэктоніка пліт — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў