Гётэборг
| Гётэборг | |||||
| Göteborg | |||||
|
|||||
| Першыя згадкі: | 1621 | ||||
| лэн: | Вэстра Ёталянд | ||||
| Плошча: | 198,16 км² | ||||
| Насельніцтва: | 549 839 (2010) | ||||
| Часавы пас: | UTC+1 | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 57°42′ пн. ш. 11°58′ у. д. / 57.7° пн. ш. 11.967° у. д.Каардынаты: 57°42′ пн. ш. 11°58′ у. д. / 57.7° пн. ш. 11.967° у. д. | ||||
|
Гётэборг на мапе Швэцыі
Гётэборг
|
|||||
| www.goteborg.se | |||||
Гётэборг (па-швэдзку: Göteborg) — другі па велічыні горад Швэцыі й галоўны порт краіны, разьмешчаны на яе заходнім узьбярэжжы. Насельніцтва складае 549 839 жыхары (на 31 сьнежня 2010)[1], з прадмесьцямі 926 654 жыхары[2]. Зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам лэну Вэстра Ёталянд і найбуйнейшым горад ляндзкапу Вэстэр’ётлянд. Яго паўночныя ўскраіны належаць да ляндзкапу Бохуслэн. Найбольшая частка гораду належыць да камуны Гётэборг, а невялічкія часткі — да камунаў Партыле й Мёльндаль.
Зьмест |
Гісторыя [рэдагаваць]
У пачатку XIII стагодзьдзя на месцы сучаснага Гётэборгу было адзінае выйсьце Швэцыі да Паўночнага мора, шырынёй у 15 км — з поўначы была Нарвэгія, а з поўдня — Данія. У XIV стагодзьдзі тут была заснаваная фартэцыя Эльўсборг. У самым пачатку швэдзкі кароль Карл IX заснаваў у вусьці ракі Гётаэльў, насупраць Эльўсборгу, горад, які атрымаў прывілеі спачатку ў 1603 годзе, а потым у 1607. Аднак першы Гётэборг праіснаваў нядоўга, бо ў 1611 годзе быў спалены датчанамі. У 1621 годзе швэдзкі кароль Густаў II Адольф зноў заснаваў Гётэборг, запрасіўшы для яго будаўніцтва галяндзкіх спэцыялістаў. Зь сярэдзіны XVIII да пачатку XIX стагодзьдзя горад моцна разьвіваецца, дзякуючы Ост-Індыйскай кампаніі, а затым становіцца важным індустрыйным і партовым цэнтрам.
Прамысловасьць [рэдагаваць]
Цяпер Гётэборг зьяўляецца адным з галоўных прамысловых цэнтраў Швэцыі: тут разьмешчаны штаб-кватэры такіх прадпрыемстваў як Volvo, SKF, Victor Hasselblad AB.
Культура [рэдагаваць]
Гётэборг зьяўляецца значным музычным цэнтрам: акрамя Сымфанічнага аркэстру й поп-гурта Ace of Base, ён набыў вядомасьць і як сталіца Death Metal. Акрамя гэтага, горад вядомы стадыёнам «Улеві» (Ullevi).
Выдатныя мясьціны [рэдагаваць]
Адным з сымбаляў Гётэборгу зьяўляецца фантан Пасэйдон працы Карла Мілеса, які знаходзіцца на пляцы Гёта (Göta platsen), у самым цэнтры гораду. На іншым пляцы — пляцы Густава Адольфа стаіць помнік гэтаму каралю-заснавальніку гораду, там жа знаходзіцца й Ратуша. Над гандлёвым кварталам Хага ўзвышаецца фартэцыя Карона (Skansen Kronan). Цікавым зьяўляецца таксама порт, а сярод рэлігійных пабудоваў варта адзначыць кірхі Оскара Фрэдрыка (Oscar Fredrikskyrka) й Мастхугет (Masthuggskyrka). Назву кірхі мае й яшчэ адна выдатная мясьціна гораду: так званая «Рыбная кірха» (Feskekörka), якая насамрэч зьяўляецца рыбным рынкам. У Гётэборгу таксама шмат музэяў: мараплаваньня, марскі, прыродна-гістарычны, музэй гораду, музэй дызайну (Röhsska). Акрамя таго, у горадзе знаходзіцца адзін з буйнейшых у Скандынавіі паркаў забаваў Лісэбэрг (Liseberg).
Крыніцы [рэдагаваць]
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Гётэборг — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў