ABBA

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

ABBA.svg

ABBA — швэдзкі музычны квартэт, названы па першых літарах імёнаў выканаўцаў (Agnetha, Björn, Benny, Anni-Frid). Зьяўляецца адным з найбольш пасьпяховых калектываў за ўсю гісторыю папулярнае музыкі. Зьяўляецца самым вядомым гуртом, які быў створаны ў Скандынавіі. Квартэт займаў першыя мейсцы ў сусьветных чартах зь сярэдзіны 1970-х да пачатку 1980-х. Яны засталіся ў плэй-лістах радыёстанцыяў, і іх альбомы працягваюць прадавацца па сёньняшні дзень. Запісы гурта па ўсім сьвеце былі прададзеныя тыражом большым за 350 мільёнаў.

Яны былі першымі прадстаўнікамі кантынэнтальнае Эўропы, хто заваяваў першыя месцы ў чартах ўсіх вядучых ангельскамоўных краінаў (ЗША, Вялікабрытанія, Канада, Ірляндыя, Аўстралія і Новая Зэляндыя).

Гурт ABBA ўключаны ў Залю славы рок-н-ролу 15 сакавіка 2010 году.

Салісты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дыскаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]