Турку
Турку (па-фінску: Turku, па-швэдзку: Åbo — да 1918 асноўная назва) — горад і порт на Паўднёвым Захадзе Фінляндыі, адміністрацыйны цэнтар ляні Заходняя Фінляндыя. Горад знаходзіцца пры зьліцьці ракі Аўраёкі ў Архіпэлягавае мора. Насельніцтва — 177 417 жыхароў (31 сьнежня 2010).
Гісторыя [рэдагаваць]
Турку — адзін з шасьці сярэдневечных гарадоў Фінляндыі, якая доўгі час належала Швэцыі. Заснаваны ў пачатку XIII стагодзьдзя і зьяўляўся асноўным адміністрацыйным і эканамічным цэнтрам Фінляндыі, ведучы гандаль з Рэвелем, Любэкам, Данцыгам. У 1562—1563 гг. у мясцовым замку жылі швэдзкі герцаг Юхан і Кацярына Ягэлёніка. У XVII стагодзьдзi насельніцтва гораду складала 6 000 чалавек. Да 1809 году належыў Швэцыі, і нават апасьля пераходу да Расеі яшчэ тры гады зьяўляўся сталіцай Фінляндыі, пакуль яна не была перанесена ў Хэльсінкі. Пры пажары 1827 году горад згарэў на тры чвэрці. У 1880 годзе 53,6% насельніцтва складалі фіны, a 41,9% — швэды. Турку значна пацярпеў у гады войнаў з СССР у 1941—1944 гадоў.
Выбітныя гараджане [рэдагаваць]
- Маўна Койвіста — прэзыдэнт Фінляндыі
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Турку — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |