Чыкага
| Чыкага | |||||
|
|||||
| Першыя згадкі: | 1795, назоў з 1833 | ||||
| Штат: | Ілінойс | ||||
| Акругі: | Кук, ДуПэйдж | ||||
| Мэр: | Рычард М. Дэйлі | ||||
| Плошча: | 606.1 км² | ||||
| Насельніцтва: | 2 862 244 (2004) | ||||
| Тэлефонны код: | 312, 773 | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 41°50′13″ пн. ш. 87°41′4″ з. д. / 41.83694° пн. ш. 87.68444° з. д.Каардынаты: 41°50′13″ пн. ш. 87°41′4″ з. д. / 41.83694° пн. ш. 87.68444° з. д. | ||||
|
Чыкага на мапе Ілінойсу
Чыкага
|
|||||
| http://egov.cityofchicago.org/ | |||||
Чыкага (па-ангельску: Chicago) — трэці па колькасьці жыхароў (пасьля Нью-Ёрку і Лос-Анджэлесу) горад ЗША, другі па значнасьці фінансавы цэнтар краіны і найбуйнейшы транспартны вузел Паўночнай Амэрыкі. Разьмешчаны на паўднёва-заходнім узьбярэжжы возера Мічыган, у штаце Ілінойс; адміністрацыйны цэнтар акругі Кук (Cook County).
Насельніцтва Чыкага, паводле афіцыйных зьвестак на 2000 год, складае 2896 тыс. чалавек. Агламерацыя Чыкага (з рознымі прыгарадамі) завецца «Вялікі Чыкага» або «Краіна Чыкага» (па-ангельску: Chicagoland; назоў прапанаваны газэтай «Чыкага Трыб’юн» у пачатку XX стагодзьдзя); у ёй пражывае каля 10 млн чалавек.
Чыкага па праву лічыцца эканамічнай, прамысловай, транспартнай і культурнай сталіцай Сярэдняга Захаду. Неафіцыйна яго часам таксама завуць «Другі Горад» і «Горад Ветравеяў».
Зьмест |
[рэдагаваць] Гісторыя
Чыкага зьявіўся на карце ў 1833 як пасёлак з насельніцтвам 350 чалавек. У 1837 годзе Чыкага атрымаў статут горада. Месцазнаходжаньне горада паміж усходнімі і заходнімі штатамі і разьвіцьцё чыгунак ператварыла Чыкага ў транспартны цэнтар ЗША.
У 1871 годзе вялікая частка горада згарэла ў Вялікім чыкагскім пажары. Гэта дало магчымасьць зноўку адбудаваць горад і паслужыла штуршком да станаўленьня Чыкага як цэнтру архітэктуры ЗША.
Першы ў сьвеце небасяг быў пабудаваны ў Чыкага ў 1885 году.
У 1890 годзе Чыкага быў другім па памерах горадам у ЗША (пасьля Нью-Ёрку) з насельніцтвам у 1,1 мільёна.
З ростам горада стаў адчувацца недахоп чыстай вады і праблемы з каналізацыяй, бо горад забруджваў возера Мічыган. У 1900 праблема была вырашаная разваротам ракі Чыкага, каб яна выцякала з возера Мічыган і будаўніцтвам вычышчальнага канала, накіраванага ў раку Ілінойс.
У 1920 годзе горад набыў міжнародную «славу» дзякуючы росту арганізаванай злачыннасьці, з знакамітымі гангстэрамі, такімі як Аль Капонэ.
У 1942 годзе ва Ўнівэрсітэце Чыкага у рамках праекту Манхэтэн была праведзеная першая ў сьвеце кіраваная ядзерная рэакцыя.
[рэдагаваць] Геаграфія
Паводле дадзеным United States Census Bureau, агульная плошча горада — 606,1 км² (234,0 мі²). Зь іх 588,3 км² (227,1 мі²) занята зямлёй і 17,8 км² (6,9 мі²) — вадой (2,94%).
[рэдагаваць] Спорт
-
Глядзіце таксама: Чыкага Булз і Чыкага Блэкхокс
[рэдагаваць] Транспарт
[рэдагаваць] Грамадзкі транспарт
Працу грамадзкага транспарту у Чыкага і прыгарадах забясьпечваюць тры агенцтвы:
- CTA (Chicago Transit Authority) — Транспартная Адміністрацыя Чыкага кіруе другой па велічыні сыстэмай грамадзкага транспарту ў ЗША, якая улучае 152 аўтобусныя маршруты і 7 ліній мэтрапалітэну. Штодня CTA перавозіць 1,4 мільёна пасажыраў: аўтобусы перавозяць каля мільёну пасажыраў штодня, яшчэ паўмільёна чалавек карыстаецца цягнікамі мэтро. Маршруты CTA ахопліваюць увесь Чыкага і 40 бліжэйшых прыгарадаў. Блакітная і памяранцавая лініі цягнікоў CTA злучаюць цэнтар горада з гарадзкімі аэрапортамі.
- Metra — сыстэма прыгараднага чыгуначнага паведамленьня, абслугоўвае Чыкага і шэсьць бліжэйшых акругаў штату Ілінойс і паўначны захад штату Індыяна. Цягнікі Metra абслугоўваюць каля 200 чыгуначных станцый, разьмешчаных на 11 лініях.
- Pace — сыстэма прыгараднага аўтобуснага паведамленьня, абслугоўвае пераважна шэсьць прылеглых да Чыкага акругаў штата Ілінойс, а таксама некалькі маршрутаў у самім горадзе.
[рэдагаваць] Аэрапорты
Чыкага абслугоўваюць 2 буйных аэрапорты і некалькі дробных. Аэрапорт О’Хара (O’Hare) разьмешчаны гарадзкой рысай на захад ад Чыкага, хоць адміністрацыйна далучаецца да Чыкага. Гэта адзін з самых буйных аэрапортаў у сьвеце. Мае 4 тэрміналы: 1,2,3 — для унутрыамэрыканскіх авіяліній, і пяты тэрмінал — міжнародны. Другі аэрапорт Мідўэй (Midway) значна меньшы і разьмяшчаецца ў паўднёва-заходняй частцы горада.
[рэдагаваць] Факты
- Чыкага — прызнаны цэнтар архітэктуры ЗША. 5 з 10 самых высокіх будынкаў у ЗША і 10 з 50 самых высокіх будынкаў у сьвеце знаходзяцца ў Чыкага, улучаючы самы высокі будынак ЗША — Сырс-Таўэр.
- Аэрапорт О’Хара змагаецца з аэрапортам у Атланце за званьне самага загружанага аэрапорта ў сьвеце. Паводле статыстыцы ён займае другое месца ў сьвеце па колькасьці перавезеных пасажыраў.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Чыкага — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| 50 гарадоў ЗША паводле насельніцтва | |
|---|---|
|
Нью-Ёрк · Лос-Анджэлес · Чыкага · Г’юстан · Філадэлфія · Фінікс · Сан-Антоніё · Сан-Дыега · Далас · Сан-Хасэ · Дэтройт · Індыянапаліс · Джэксанвіль · Сан-Францыска · Каламбус · Люізўіль · Остын · Мэмфіс · Балтымар · Форт Ворз · Шарлота · Эль Паса · Мілуокі · Нэшвіл · Сіетл · Бостан · Дэнвэр · Вашынгтон · Лас-Вэгас · Портлэнд · Аклагома-Сіці · Туксан · Альбукерке · Лонг Бізун · Атланта · Фрэсна · Сакрамэнта · Новы Арлеан · Кліўлэнд · Канзас-Сіці · Мэса · Вірджынія Бізун · Амаха · Оклэнд · Тульса · Маямі · Ганалулу · Мінэапаліс · Каларада-Спрынгс · Арлінгтон
|
|
| Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |