Фінікс (Арызона)
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Фінікс | |||||
|
|||||
| Горад з | 1868 | ||||
| Плошча | 1230,5 км² | ||||
| Насельніцтва - з прыгарадамі - шчыльнасьць |
1 461 575 3 865 077 1188,4/км² |
||||
| Тэлефонны код | 480, 602, 623 | ||||
| Часавы пас - улетку |
MST (UTC-7) няма |
||||
| Штат | Арызона | ||||
| Мэр | Філ Гордан | ||||
Фінікс (па-ангельску: Phoenix) — сталіца і найбуйнейшы горад амэрыканскага штата Арызона. Заснаваны як горад 25 лютага 1881 году, першапачаткова зваўся Хуздо, што на мове Наваха азначае «Сьпякотнае месца», пазьней пераназваны ў Фінікс.
Насельніцтва горада на 2005 прыблізна склала 1 321 045 чалавек (6-ы па велічыні горад ЗША), разам з прыгарадамі — 3 865 077 чалавек (14-е месца ў ЗША). Фінікс таксама зьяўляецца найбуйнейшай сталіцай штата з усіх амэрыканскіх сталіцаў, уключаючы фэдэральную сталіцу Вашынгтон.
Зьмест |
[рэдагаваць] Геаграфія
[рэдагаваць] Геаграфічнае становішча
Фінікс разьмешчаны ў даліне рэкі Солт-Рывэр, таксама вядомай як «Даліна Сонца», на вышыні 340 м ад узроўню мора, у цэнтральнай частцы Арызоны, у самім цэнтры пустэльні Санаран. Геаграфічныя каардынаты цэнтра горада — 33°31'42" пн.ш. 112°4'35" з.д.
Рака Солт-Рывэр (Салёная рака) перасякае горад з усходу на захад. Рэчышча ракі амаль заўсёды перасохлае, за выключэньнем выпадкаў скіду вады з вадасховішча, разьмешчанага вышэй па плыні, створанага для бесьперабойнага забесьпячэньня гораду прэснай вадой.
Тэрыторыя горада акружаная горамі Мак-Даўэл на паўночным усходзе, Ўайт-Тэнк на захадзе, Супэрстэйшн на ўсходзе і С'ера-Эстрэла на паўднёвым захадзе. У межах гораду маюцца горы Фінікс і Паўднёвыя.
Паводле бюро перапісу насельніцтва ЗША, тэрыторыя горада складае 1230,5 км², зь іх 1229,9 км² (99,95%) сушы і 0,6 км² (0,05%) воднай паверхні.
[рэдагаваць] Клімат
Клімат Фінікса засушлівы, вельмі падобны да клімату гарадоў вакол Пэрсыдзкага заліва — Багдада або Эр-Рыяда. Звыш 80 дзён на год, з канца чэрвеня па верасень, сярэднедзённая тэмпэратура перавышае +38 °C. Абсалютны максымум +50 °C быў зарэгістраваны 26 чэрвеня 1990, абсалютны мінімум 7 студзеня 1913 склаў -8,8 °C. Наогул мінімальная тэмпэратура ўзімку вельмі рэдка апускаецца ніжэй нуля, апошні раз гэта адбылося 23 сьнежня 1991.
Колькасьць ясных дзён на год каля 300. Сярэднегадавая колькасьць ападкаў — 210 мм, самы вільготны месяц — сакавік (27 мм), самы сухі — чэрвень (4 мм). Сьнег у горадзе — вельмі рэдкая зьява, адзначаўся ў горадзе ўсяго сем раз, апошні раз у сьнежні 1985. Максымальная вышыня сьнежнага покрыва дасягнула 10 см у студзені 1937.
| Месяц | Студзень | Люты | Сакавік | Красавік | Травень | Чэрвень | Ліпень | Жнівень | Верасень | Кастрычнік | Лістапад | Сьнежань | Год |
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Сярэдні дзённы максымум, °C | +19°C | +21°C | +24°C | +29°C | +34°C | +39°C | +41°C | +39°C | +37°C | +31°C | +24°C | +19°C | +30°C |
| Сярэдні дзённы мінімум, °C | +5°C | +7°C | +9°C | +13°C | +18°C | +22°C | +27°C | +26°C | +22°C | +16°C | +9°C | +6°C | +15°C |
| Колькасьць ападкаў, мм | 21мм | 20мм | 27мм | 6мм | 4мм | 2мм | 25мм | 24мм | 19мм | 20мм | 19мм | 23мм | 210мм |
Фінікс зьяўляецца самым сьпякотным і адным з самых сухіх гарадоў ЗША.
[рэдагаваць] Дэмаграфія
| Насельніцтва па гадах | |
| 1890 | 3,152 |
| 1900 | 5,544 |
| 1910 | 11,314 |
| 1920 | 29,053 |
| 1930 | 48,118 |
| 1940 | 65,414 |
| 1950 | 106,818 |
| 1960 | 439,170 |
| 1970 | 581,562 |
| 1980 | 789,704 |
| 1990 | 983,403 |
| 2000 | 1,321,045 |
Па перапісе 2000 году насельніцтва гораду склала 1 321 045 чалавек, 465 834 хатнія гаспадаркі і 307 450 сем'яў. Шчыльнасьць насельніцтва 1074 чал/км². Шчыльнасьць гарадзкой забудовы — 403 хаты на км².
35,7 % хатніх гаспадарак маюць дзяцей ва ўзросьце да 18 гадоў. 46,9 % складаюць людзі, якія жывуць у шлюбе, 12,9 % — сем'і без бацькі-карміцеля, 34 % хатніх гаспадарак ня мае сям'і. Сярэдні памер хатняй гаспадаркі — 2,79, а сярэдні памер сям'і — 3,39 чалавека.
Насельніцтва горада па ўзросьце: 28,9 % асобы да 18 гадоў, 10,9 % ад 18 да 24 гадоў, 33,2 % ад 25 да 44 гадоў, 18,8 % ад 45 да 64 гадоў і 8,1 % — людзі старэй 65 гадоў. Сярэдні ўзрост гараджанаў складае 31 год. На кожныя 100 жанчын прыходзіцца 103,5 мужчын.
Сярэднегадавы прыбытак хатняй гаспадаркі складае 42 207$, сям'і — 46,467$. Мужчыны маюць сярэдні заробак 32 820$, жанчыны — 27 466$. 15,8 % насельніцтва і 11,5 % сем'яў жывуць за рысай беднаты. З агульнага насельніцтва 21 % дзяцей і 10,3 % пэнсыянэраў таксама жывуць у беднаце.
[рэдагаваць] Расавы і рэлігійны склад
На 2000 год, 71,07 % жыхароў Фінікса прыналежаць да белай расы, 5,1 % афра-амэрыканцы, 2,02 % карэнныя народы Амэрыкі, 2,0 % — азіяты, 0,13 % — жыхары абтокаў Ціхага акіяна, 16,4 % прадстаўнікі іншых расаў і 3,28 % прадстаўнікі дзьвюх або больш расаў. 34,06 % маюць лацінскае або гішпанскае паходжаньне.
Па перапісе 2000 году 45 % насельніцтва зьяўляюцца каталікамі, 37 % пратэстанты, 13 % мармоны, і 5 % габрэі.
[рэдагаваць] Гарады-пабрацімы
Фінікс мае 10 гарадоў-пабрацімаў, вызначаных гарадзкой камісіяй параднённых гарадоў:
|
|
|
[рэдагаваць] Спасылкі
| Сталіцы штатаў ЗША | |
|
Агаё | Айдага | Аклагома | Алабама | Аляска | Арызона | Арканзас | Арэгон | Аява | Ваёмінг | Вашынгтон | Вэрмонт | Вірджынія | Вісконсін | Гаваі | Дэлавэр | Джорджыя | Заходняя Вірджынія | Ілінойс | Індыяна | Каларада | Каліфорнія | Канзас | Кентакі | Канэктыкут | Люізіяна | Мантана | Масачусэтс | Мінэсота | Місысыпі | Мізуры | Мічыган | Мэн | Мэрылэнд | Нэбраска | Нэвада | Нью-Гэмпшыр | Нью-Джэрзі | Нью-Ёрк | Нью-Мэксыка | Паўднёвая Дакота | Паўднёвая Караліна | Паўночная Дакота | Паўночная Караліна | Пэнсыльванія | Род-Айлэнд | Тэнэсі | Тэхас | Флорыда | Юта |
|
| 50 гарадоў ЗША паводле насельніцтва | |
|---|---|
| Нью-Ёрк • Лос-Анджэлес • Чыкага • Г'юстан • Філядэльфія • Фінікс • Сан-Антоніё • Сан-Дыега • Далас • Сан-Хасэ • Дэтройт • Індыянапаліс • Джэксанвіль • Сан-Францыска • Калюмбус • Люізўіль • Осьцін • Мэмфіс • Балтымар • Форт Ворз • Шарлота • Эль Паса • Мілуокі • Нэшвіл • Сіэтл • Бостан • Дэнвэр • Вашынгтон • Лас-Вэгас • Портлэнд • Аклагома-Сіці • Туксан • Альбукерке • Лонг Бізун • Атланта • Фрэсна • Сакрамэнта • Новы Арлеан • Кліўлэнд • Канзас-Сіці • Мэса • Вірджынія Бізун • Амаха • Оклэнд • Тульса • Маямі • Ганалулу • Мінэапаліс • Каларада-Спрынгс • Арлінгтон |