Рычманд (Вірджынія)
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Рычманд (анг. Richmond) — горад на ўсходзе ЗША, сталіца штата Вірджынія. Насельніцтва - 192 тыс. чалавек (2004).
Гісторыя [рэдагаваць]
У 1607 г. ангельскі кароль Якаў I даў Вірджынскай кампаніі ліцэнзію на стварэньне калёніяў у Паўночнай Амэрыцы. У тым жа годзе было заснавана ангельскае паселішча Джэймзтаўн, якое знаходзіцца за 70 км ад цяперашняга Рычманда.
Вялікае значэньне Рычманда было падчас Грамадзянскай вайны ў ЗША. Рычманд быў другой сталіцай Канфэдэрацыі. 2 красавіка 1865 году 25% будынкаў у горадзе было зьнішчана пажарамі, якія салдаты войска Канфэдэрацыі наладзілі, адыходзячы з горада.
Вядомыя асобы [рэдагаваць]
- Шырлі Маклэйн — амэрыканская актрыса і пісьменьніца
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Рычманд (Вірджынія) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў