Калгары

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Калгары
анг. Calgary
Дата заснаваньня: 7 лістапада 1884
Краіна: Канада
Правінцыя: Албэрта
Рэгіён: Калгары
Кіраўнік: Джоці Гондэк[d]
Плошча:
  • 825,56 км²[1]
Насельніцтва:
Тэлефонны код: 403, 587, 825
Паштовы індэкс: T1, T2, T3
Геаграфічныя каардынаты: 51°3′0″ пн. ш. 114°4′0″ з. д. / 51.05° пн. ш. 114.06667° з. д. / 51.05; -114.06667Каардынаты: 51°3′0″ пн. ш. 114°4′0″ з. д. / 51.05° пн. ш. 114.06667° з. д. / 51.05; -114.06667
Калгары на мапе Канады
Калгары
Калгары
Калгары
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://www.calgary.ca

Ка́лгары (па-ангельску: Calgary) — горад у Канадзе, разьмешчаны на поўдні правінцыі Албэрта, у вобласьці перадгор’яў і прэрыяў, прыкладна ў 80 км на ўсход ад водападзелу Канадзкіх Скалістых гор.

У 2011 годзе насельніцтва Калгары складала 1 096 833 жыхара[4], такім чынам горад стаў ня толькі найбуйнейшым у Албэрце, але трэцім паводле колькасьці насельніцтва ў краіне пасьля Таронта й Манрэаля. Разам з прадмесьцямі насельніцтва Калгары складала 1 214 839 чалавек, а Калгараўская аглямэрацыя сталася пятай паводле велічыні ў Канадзе ў 2011 годзе. Горад разьмешчаны ў 294 км на поўдзень ад Эдмантану, сталіцы рэгіёну, а густа населеная зона паміж гэтымі гарадамі вядомая як «Калідор Калгары—Эдмантан».

Дзелавая актыўнасьць у Калгары ў асноўным зьвязана з нафтавай прамысловасьцю, сельскай гаспадаркай і турызмам. У 1988 годзе Калгары стаў першым канадзкім горадам, у якім прайшлі Зімовыя Алімпійскія гульні.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Калгары ў 1885 годзе

Да таго як у раёне Калгары пасяліліся эўрапейцы, яго ня менш за 11 тысячаў гадоў засялялі дакловіскія народы[5]. У 1787 годзе картограф Дэйвід Томпсан перазімаваў разам з групай індзейцаў пікані на беразе ракі Боў. Ён быў першым вядомым эўрапейцам, які наведаў гэтую тэрыторыю, а першым вядомым эўрапейцам, які стала пасяліліся ў раёне Калгары, стаўся ў 1873 годзе Джон Глен[6]. Тубыльны лад жыцьця заставаўся практычна нязьменным аж да 1870-х гадох, пакуль эўрапейцы не вынішчылі папуляцыю амэрыканскіх зуброў да амаль поўнага зьнікненьня.

У раёне Калгары быў заснаваны пост Паўночна-Заходняй конкавай паліцыі. Аддзяленьне гэтай службы было створана ў 1875 годзе для абароны заходніх раўнінаў ад амэрыканскіх гандляроў віскі, а таксама для абароны пушной здабычы. Пасьля таго як ў 1883 годзе да горада падышла Канадзкая Ціхаакіянская чыгунка й была пабудавана чыгуначная станцыя, Калгары стаў ператварацца ў важны гандлёвы й сельскагаспадарчы цэнтар. У 1885 годзе быў арганізаваны Нацыянальны парк Банф, які разам з гатэлем Банф Спрынгз стаў месцам паломніцтва турыстаў з усяго сьвету.

Нафту ў Албэрце ўпершыню знайшлі ў 1902 годзе, але яна не гуляла важнай ролі ў жыцьці правінцыі да 1947 году, калі былі адкрытыя ейныя вялізныя запасы. Калгары адразу апынуўся ў цэнтры нафтавага буму. Дзякуючы арабскага нафтавага эмбарга 1973 году, кошты на нафту рэзка падвысіліся, і эканоміка горада пачала расьці вельмі хутка. За гады буму ў горадзе адзін за адным пачалі зьяўляцца хмарачосы, і адносна невысокі дзелавы раён хутка апынуўся забудаваны шматпавярховымі будынкамі.

У сувязі з тым, што вялікая колькасьць калгарцаў была занята ў сэктары энэргетыкі, наступствы эканамічнага крызісу пачатку 1980-х гадох былі значнымі, і імкліва ўзрос узровень беспрацоўя. Аднак да канца дзесяцігодзьдзя эканоміка аднавілася. У Калгары хутка ўсьвядомілі, што горад не павінен моцна залежыць ад нафты й газу, і ягоная эканоміка з тых часоў стала больш разнастайнай.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Калгары разьмешчаны ў пераходнай зоне паміж перадгор’ямі Канадзкіх Скалістых гор і канадзкімі прэрыямі. Вышыня цэнтру Калгары над узроўнем мора складае прыблізна 1048 м, а вышыня ягонага аэрапорта — 1083 м. Уласна Калгары займае плошчу ў 726,5 км² (2006), што, напрыклад, перавышае плошчу горада Таронта. Праз горад працякаюць дзьве буйныя рэкі. Рака Боў цячэ з паўночнага захаду на поўдзень. Ейны прыток Элбоў цячэ з поўдня на поўнач і ўпадае ў Боў каля даўнтаўну Калгары.

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нафтагазавая прамысловасьць ужо не займае пануючага становішча ў калгараўскай эканоміцы, як раней, хоць ейная доля ў валавым гарадзкім прадукце й застаецца самай буйной. У 2006 годзе рэальны валавы прадукт Калгары, у коштах 1997 году, склаў 52,39 трыльёны канадзкіх даляраў, а доля нафтагазавай і горнай прамысловасьці ў ім — 12%. Найбуйнейшымі нафтагазавымі кампаніямі зьяўляюцца BP, EnCana, Imperial Oil, Suncor Energy, Shell Canada, TransCanada і Nexen — такім чынам, у Калгары разьмяшчаюцца кіраваньні 87% канадзкіх вытворцаў нафты й прыроднага газу й 66% вуглездабыўных прадпрыемстваў.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]