Шлюб
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Шлюб — грамадзкае становішча, саюз паміж дзьвюмя асобамі. Звычайна шлюб заключаецца паміж мужчынам і жанчынаю з мэтаю сумеснага жыцьця і выхаваньня дзяцей. У апошнія гады таксама ўзьніклі аднаполыя шлюбы ў некаторых краінах сьвету. У залежнасьці ад краіны, шлюб можа рэгулявацца дзяржаваю, рэлігійнымі інстытутамі альбо мясцовымі звычаямі.

