Любоў
Каханьне (любоў, любасьць, міласьць) — пачуцьцё прыязнасьці, якое адпавядае адносінам агульнасьці й блізкасьці паміж людзьмі, заснаваным на іх узаемнае зацікаўленасьці й схільнасьці.[1]
Зьмест |
Сэмантыка тэрміну [рэдагаваць]
У беларускай мове сэмантычна адрозьніваюць каханьне як палкую эмоцыю ды любоў як слова больш агульнага значэньня. Каханьне мае больш інтымны кантэкст, а любоў можа й ня мець кантэксту палкасьці. Тэрмін любоў, у прыватнасьці, даволі часта выкарыстоўваецца ў кантэкстах «любоў да Бога», «любоў да сваякоў» і г.д.
Псыхалёгія каханьня [рэдагаваць]
Важнымі аспэктамі каханьня зьяўляюцца павага ды турбота, і іхняя наяўнасьць дазваляе адрозьніваць пазытыўнае каханьне ад каханьня-хваробы, маніі. Вялікую часьціну каханьня звычайна складаюць агульнасьць інтарэсаў, жаданьняў, мэтаў і г.д. У заходняй культуры каханьне таксама цесна зьвязанае з сэксам і шлюбам.
Можа мець мейсца й аднабаковае пачуцьцё каханьня.
У культуры [рэдагаваць]
З часоў сярэднявечча ў Эўропе сымбалем каханьня сталася чырвонае сэрца. Аднак шчэ старадаўнія філёзафы (такія як Арыстоцель, Гален ды іншыя) ужо лічылі сэрца мейсцам эмоцый.
У наш час 14 лютага ў шмат якіх краінах сьвету адзначаецца Дзень Сьвятога Валянціна альбо Дзень закаханых.
Глядзіце таксама [рэдагаваць]
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Любоў // Чалавек і грамадства: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1998. ISBN 985-11-0108-7.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Любоў — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула па псыхалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |