Гален
| Гален | |
| Γαληνός | |
| Род дзейнасьці | філязофія, мэдыцына |
|---|---|
| Дата нараджэньня | каля 129 ці 131 |
| Месца нараджэньня | Пэргам |
| Дата сьмерці | каля 200 ці 210 |
Гален (па-грэцку: Γαληνός; 129 ці 131 — каля 200 ці 210) — антычны лекар і мэдык. Распаўсюджанае напісаньне ягонага імя як Клаўдыюс Гален (па-лацінску: Claudius Galenus) зьяўляецца толькі ў эпоху Адраджэньня й не зафіксавана ў рукапісе. Лічыцца, што гэта памылковая расшыфроўка ад скарачэньня Cl. (Clarissimus).
[рэдагаваць] Біяграфія
Гален нарадзіўся каля 130 году ў горадзе Пэргам. Ягоны бацька быў чалавекам заможным, вядомым архітэктарам, добра ведаў матэматыку й філязофію. Каб даць свайму сыну добрую адукацыю, ён спачатку займаўся з Галенам асабіста, а потым запрасіў выбітных пэргамскіх навукоўцаў у настаўнікі сыну. Гален рыхтаваўся стаць філёзафам і вучыў працы грэцкіх і рымскіх мысьляроў. Але па выпадковаму здарэньню, з-за няправільна зразумелага сна, Гален стаў мэдыкам, аднак заўсёды працягваў цікавіцца філязофіяй.
Калі Галену было 21, ён страціў бацьку, пасьля чаго рушыў у сямігадовае падарожжа. У Сьмірне ён займаўся вывучэньнем філязофіі й анатоміі, у Карынфе — прыродазнаўства й уласьцівасьцяў лекаў, у Александрыі — зноўку анатоміяй. Вярнуўшыся ў Пэргам, Гален пачаў займацца хірургіей і стаў лекарам у школе глядыятараў. Ува ўзросьце 34 гадоў Гален зьязджае ў Рым, дзе атрымаў пасаду галоўнага лекара імпэратара Марка Аўрэліюса й ягонага сына імпэратара Камода. Там Гален стаў настолькі знакамітым, што нават выйшлі манэты зь ягонай выявай.
Сгодна з Судай, Гален пражыў 70 гадоў і сканаў каля 200 году. Па арабскіх крыніцах, ён пражыў 80 гадоў.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Гален — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў