Санкт-Пецярбург
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Санкт-Пецярбурґ (па-расейску: Санкт-Петербург) — другі па велічыні горад у Расеі. Ляжыць на рацэ Няве на ўсходнім узьбярэжжы Фінскай затокі Балтыйскага мора.
Насельніцтва горада складае 4,6 мільёна жыхароў, разам з аглямэрацыяй — 6 мільёнаў. Горад зьяўляецца самастойным суб’ектам Расейскае Фэдэрацыі, яго плошча складае 1439 км².
Санкт-Пецярбурґ быў заснаваны царом Пятром I 27 траўня 1703 году, і на працягу больш за дзьвесьце гадоў (1712—1728, 1732—1918) быў сталіцай Расейскае імпэрыі. Падчас Першае Сусьветнае вайны горад быў перайменаваны ў Петраґрад (па-расейску: Петроград), а ў часы савецкай улады — у Ленінґрад (па-расейску: Ленинград).
Сёньня Санкт-Пецярбурґ ёсьць важным культурным цэнтрам і расейскім портам на Балтыйскім моры.
[рэдагаваць] Спасылкі
Санкт-Пецярбург — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў