Горад-герой

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Го́рад-геро́й — ганаровае званьне, вышэйшая ступень адрозьненьня СССР. Нададзенае 12 гарадам у СССР пасьля Вялікае Айчыннае вайны. Акрамя таго, адна фартэцыя мае званьне крэпасьць-герой (Берасьцейская крэпасьць). На сёньняшні дзень 2 гарады-героі (Менск ды Берасьцейская крэпасьць) знаходзяцца ў Беларусі, 4 гарады-героі (Адэса, Керч, Кіеў, Севастопаль) — ва Ўкраіне, 7 (Ленінград (цяпер Санкт-Пецярбург), Масква, Мурманск, Новарасейск, Смаленск, Сталінград (цяпер Валгаград), Тула) — у Расеі.

Абэліскі гарадоў-герояў ля крамлёўскае сьцяны ў Маскве

Гісторыя званьня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню гарадамі-героямі былі названыя Ленінград, Сталінград, Севастопаль ды Адэса ў загадзе Вярхоўнага Галоўнакамандуючага 1 траўня 1945 року.

Афіцыйна ў якасьці дзяржаўнае ўзнагароды званьне ўсталяванае 8 траўня 1965 року, калі Прэзыдыюм Вярхоўнага Савету СССР сваім Указам зацьвердзіў Палажэньне аб вышэйшай ступені адрозьненьня — званьні «горад-герой». У той жа дзень званьне нададзенае гарадам Кіеву, Маскве, Ленінграду, Валгаграду, Адэсе ды Севастопалю, а Берасьцейскае крэпасьці нададзенае званьне «крэпасьць-герой».

Гарады-героі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Абэліск "Менск - горад-герой"
  1. Масква — з 8 траўня 1965
  2. Ленінград — з 8 траўня 1965
  3. Сталінград — з 8 траўня 1965
  4. Кіеў — з 8 траўня 1965
  5. Адэса — з 8 траўня 1965
  6. Севастопаль — з 8 траўня 1965
  7. Берасьцейская крэпасьць (крэпасьць-герой) — з 8 траўня 1965
  8. Новарасейск — з 14 верасьня 1973
  9. Керч — з 14 верасьня 1973
  10. Менск — з 26 чэрвеня 1974
  11. Тула — з 7 сьнежня 1976
  12. Мурманск — з 6 траўня 1985
  13. Смаленск — з 6 траўня 1985

У табліцы пазначаныя даты ўказаў аб уручэньні мэдалёў «Залатая Зорка» ды ордэнаў Леніна гарадам, якія раней атрымалі званьні гарадоў-герояў. Ленінграду, Сталінграду, Севастопалю і Адэсе званьне «Горад-герой» было нададзенае ў 1945 г., Кіеву — у 1961 г. Ленінграду ды Кіеву пры наданьні званьня ўручылі толькі ордэн Леніна, а Сталінграду, Севастопалю і Адэсе навогул не надаваліся ордэны ды мэдалі.[1]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ [1]