7 сьнежня
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| ← сьнежань → | ||||||
| Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
| 1 | ||||||
| 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
| 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
| 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
| 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
| 30 | 31 | |||||
| 2013 год Усе дні |
||||||
7 сьнежня — 341-ы дзень году (342-і ў высакосным годзе) паводле Грэгарыянскага календару. Да канца году застаецца 24 дні.
Зьмест |
Падзеі [рэдагаваць]
- 43 да н. э. — забіты Марк Туліюс Цыцэрон
- 1550 — Барбара Радзівіл каранаваная ў Кракаве як каралева польская
- 1732 — у Лёндане адкрыты Каралеўскі тэатар Ковэнт-Гардэн
- 1921 — Заснаванае Таварыства беларускай школы
- 1926 — зьявіўся ў сьвеце першы нумар газэты «Narodny zwon»
- 1941 — Другая сусьветная вайна: Японія атакуе Пэрл-Харбар, ЗША ўступаюць у другую сусьветную вайну
- 1972 — з арбіты касьмічнага карабля Апалён-17 быў зроблены сусьветна вядомы здымак Зямлі «Блю марбл» (анг. The Blue Marble)
- 1988 — землятрус у Армэніі, больш як 25000 чалавек загінулі
- 1988 — Ясір Арафат прызнае права Ізраілю на існаваньне
Нараджэньні [рэдагаваць]
- 1878 — Аляксандар Астрамовіч, беларускі каталіцкі сьвятар, паэт
- 1878 — Аляксандар Блох, расейскі юрыст, публіцыст
- 1907 — Мікалай Дворнікаў, беларуска-савецкі дзяяч Заходняй Беларусі
- 1912 — Мікалай Раманоўскі, дэкан геаграфічнага факультэта БДУ (1947—1955, 1962—1983), навуковец у галіне эканамічнай геаграфіі
- 1928 — Радзім Гарэцкі, беларускі вучоны-геоляг, грамадзкі дзяяч
- 1941 — Васіль Ліцьвінка, зьбіральнік і папулярызатар беларускага традыцыйнага фальклёру, вучоны-фальклярыст
- 1955 — Віктар Вараб'ёў, беларускі вясьляр, заслужаны майстар спорту
- 1971 — Сяргей Іваноў, прадпрымальнік, прэтэндэнт на пасаду прэзыдэнта Беларусі ў 2010 годзе
- 1977 — Дамінік Говард, ударнік брытанскага рок-гурта Muse
- 1980 — Джон Тэры, ангельскі футбаліст
Сьмерці [рэдагаваць]
- 43 да н. э. — Марк Туліюс Цыцэрон, старажытнарымскі прамоўца, філёзаф, палітык
- 1735 — Аляксандар Мікалай Гараін, рымска-каталіцкі дзяяч ВКЛ
- 1863 — Ануфры Петрашкевіч, беларуска-польскі паэт, сузаснавальнік Таварыства філяматаў
- 1879 — Ёўн Сігурдсан, ісьляндзкі навуковец і дзяржаўны дзяяч
- 1891 — Крыш’яніс Валдэмарс, выбітны латыскі публіцыст, выдавец, грамадзка-палітычны дзяяч
- 1906 — Элі Дзюкамэн, швайцарскі журналіст, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру
- 1943 — Вацлаў Іваноўскі, беларускі палітычны і грамадзкі дзяяч, доктар тэхнічных навук
- 1947 — Нікалас Мюрэй Батлер, амэрыканскі тэарэтык і практык пэдагогікі, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру
- 1972 — Васіль Тарасенка, беларускі археоляг, кандыдат гістарычных навук
- 1988 — Леанід Пракопчык, беларускі краязнавец, пісьменьнік
- 1990 — Рэйнальда Арэнас, кубінскі пісьменьнік і паэт
- 1993 — Блажэ Конэскі, стваральнік і адзін з кадыфікатараў сучаснай літаратурнай македонскай мовы
Сьвяты [рэдагаваць]
- У праваслаўных цэрквах (паводле юліянскага календара) — памяць сьвятой вялікапакутніцы Кацярыны
- Міжнародны дзень грамадзянскай авіяцыі