3 сьнежня
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| « – сьнежань – » | ||||||
| Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | |
| 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 |
| 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 |
| 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 |
| 28 | 29 | 30 | 31 | |||
| каляндар на 2009 год Усе дні |
||||||
Зьмест |
[рэдагаваць] Падзеі
- 1557: у Эдынбургу падпісаная «Кангрэгацыя Бога», дакумэнт, які паклаў пачатак рэфармацыі ў Шатляндыі і стварэньню прасьвітэрыянскай царквы
- 1564: Іван Жахлівы перасяліўся з Масквы ў Аляксандраўскую слабаду
- 1586: у Англію з Амэрыкі ўпершыню завезеная бульба
- 1621: Галілеа Галілей вынайшоў тэлескоп
- 1775: упершыню падняты амэрыканскі сьцяг
- 1800: францускі генэрал Маро разьбіў аўстрыйцаў у бітве каля Гагэнліндэна (Баварыя)
- 1810: Англія заваявала ў французаў Маўрыкій
- 1818: Ілінойс стаў адным з штатаў ЗША
- 1828: прэзыдэнцкія выбары ў ЗША, на якіх перамогу атрымаў Эндру Джэксан
- 1892: у Канадзе створаны дэпартамэнт гандлю і камэрцыі
- 1906: заснаваны італьянскі футбольны клюб «Тарына»
- 1912: Баўгарыя, Грэцыя, Сэрбія і Чарнагорыя падпісалі перамір'е з Турцыяй, скончылася Першая балканская вайна
- 1918: Рада і Ўрад Беларускай Народнай Рэспублікі пакідаюць Менск
- 1955: пры ЮНЭСКО прынятае рашэньне аб заснаваньні Міжнароднай Агенцыі па атамнай энэргетыцы (МАГАТЭ)
- 1965: у Вялікабрытаніі выходзіць альбом Rubber Soul гурта The Beatles, які, як лічуць, паклаў пачатак карэнным зьменам у музыцы лівэрпульскай чацьвёркі
- 1966: у Крамлёўскай сьцяны былі пахаваныя астанкі Невядомага салдата
- 1967: першая ў сьвеце апэрацыя па перасадцы сэрца чалавеку
- 1971: пачалася другая вайна паміж Індыяй і Пакістанам
- 1984: у выніку ўцечкі мэтылізацыянату на заводзе пэстыцыдаў у Бхопале (Індыя) загінулі болей за 3800 чалавек, і сотні тысяч пацярпелі
- 1986: прэзыдэнт ЗША Рональд Рэйган абнародаваў першы бюджэт, які перавышаў трыльён даляраў
- 1999: расейскія войскі ўзялі трэці па вялічыні горад Чачні Аргун
- 2006: на прэзыдэнтскіх выбарах у Вэнэсуэле перамог дзейны прэзыдэнт Уга Чавэс
[рэдагаваць] Нараджэньні
- 1358: Бэдрэдзін, атаманскі тэоляг і містык
- 1368: Карл VI Шалёны, кароль Францыі
- 1596: Мікола Амаці, італьянскі скрыпічны майстра, настаўнік Гварнэры і Страдывары
- 1690: Эрнст Ёган Бірон, курляндзкі шляхціч, граф, фаварыт імпэратрыцы Аны Іаанаўны
- 1722: Рыгор Скаварада, расейскі і ўкраінскі філёзаф, паэт, пэдагог
- 1830: Мікалай Обручаў, расейкі генэрал, стваральнік таварыства «Зямля і воля», начальнік расейскага Галоўнага штабу
- 1857: Джозэф Конрад, брытанскі пісьменьнік польскага паходжаньня
- 1895: Ана Фройд, аўстрыйскі псыхааналітык
- 1907: Рыгор Крушына, беларускі паэт
- 1924: Джон Бэкус, амэрыканскі навуковец, адзін з стваральнікаў мовы праграмаваньня FORTRAN
- 1926: Янка Юхнавец, беларускі паэт
- 1930: Жан-Люк Гадар, францускі кінарэжысэр, актор, сцэнарыст і прадусар
- 1934: Віктар Гарбатка, савецкі касманаўт
- 1948: Озі Осбарн, брытанска-амэрыканскі рок-сьпявак
- 1956: Ірына Шуміліна, беларуская піяністка
- 1960: Ігар Ларыёнаў, савецкі і расейскі хакеіст
[рэдагаваць] Сьмерці
- 1552: Францыск Ксаверы, гішпанскі місіянэр у Японіі і Індыі, каталіцкі сьвяты
- 1789: Клод Жозэф Вэрнэ, францускі пэйзажыст-марыніст
- 1823: Джавані Батыста Бэльцоні, вядомы італьянскі падарожнік
- 1888: Карл Цайс, заснавальнік вядомай фабрыкі аптычных прыбораў
- 1892: Афанасі Фет, расейскі паэт
- 1894: Робэрт Люіс Стывэнсан, ангельскі пісьменьнік і паэт
- 1919: П'ер-Аўгуст Рэнуар, францускі мастак
- 1941: Павел Філонаў, расейскі мастак, тэарэтык мастацтва, паэт
- 1949: Павел Бажоў, аўтар уральскіх казак
- 1956: Аляксандар Радчанка, савецкі дызайнэр, графік, фотамастак, мастак тэатра і кіно
- 1958: Сяргей Сяргееў-Цэнскі, пісьменьнік, падарожнік
- 1973: Міхаіл Блейман, кінадраматург, тэарэтык кіно
- 1978: Іван Кавалерыдзэ, украінскі рэжысэр і сцэнарыст
- 1984: Павел Кутахаў, галоўны маршал авіяцыі, двойчы Герой Савецкага Саюзу
- 1995: Аляксандар Кайданоўскі, актор («Крах инженера Гарина», «Свой среди чужих, чужой среди своих», «Сталкер»)
- 2000: Гвэндалін Брукс, амэрыканская паэтка
- 2001: Хуан-Хасэ Арэола, мэксыканскі пісьменьнік і актор
- 2003: Дульсэ Чакон, гішпанская пісьменьніца
- 2004: Аляксандар Дашкаў, опэрны сьпявак (бас), саліст Рыскага тэатра опэры і балету
[рэдагаваць] Памятныя даты
- Міжнародны дзень інвалідаў
| Студзень | Люты | Сакавік | Красавік | Травень | Чэрвень | Ліпень | Жнівень | Верасень | Кастрычнік | Лістапад | Сьнежань |