Прадусар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Прадусар (па-ангельску: producer) — чалавек у індустрыі забавак, які рэгулюе (або дапамагае рэгуляваць) фінансавыя, адміністрацыйныя, тэхналягічныя або юрыдычныя аспэкты, а таксама рэгулюе рэпэртуарную палітыку пры выкананьні якога-небудзь праекту ў вобласьці культуры.

Адрозьніваюць:

  • Тэатральнага прадусара
  • Музычнага прадусара (існуе таксама прадусар запісу або саўнд-трэка ("sound producer"))
  • Прадусар гульні (у індустрыі кампутарных гульняў)
  • Прадусара фільма або тэлевізійнага прадусара, якія могуць падпадзяляцца на:
    • Асацыяваны прадусар — выконвае абмежаваныя прадусарскія функцыі пад кіраўніцтвам прадусара.
    • Каардынуючы прадусар — каардынуе працу некалькіх прадусараў.
    • Супрадусар — выконвае функцыі прадусара разам з астатнімі супрадусарамі ў камандзе.
    • Выканаўчы прадусар — кантралюе працу іншых прадусараў; часам ініцыюе вытворчасьць, але звычайна кантралюе творчыя і дзелавыя аспэкты вытворчасьці (пакідаючы вядомую меру творчасьці за рэжысэрам).
    • Лінейны прадусар — кіруе працай пэрсанала, рэгулюе тэхналагічныя пытаньні, бюджэт, графік прац і не ўмешваецца ў творчы працэс.
    • Генэральны прадусар — інспэктуе (звычайна пад кіраўніцтвам выканаўчага прадусара) працу іншых прадусараў.
  • Прадусар ўэб-сайта — кантралюе кіраваньне сайтам

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]