Турцыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук
Türkiye Cumhuriyeti
Сьцяг Турцыі Герб Турцыі
(Сьцяг) (Герб)
Нацыянальны дэвіз: Yurtta Sulh, Cihanda Sulh
Месцазнаходжаньне Турцыі
Афіцыйная мова турэцкая
Сталіца Анкара
Найбуйнейшы горад Стамбул
Урад Рэспубліка
Абудла Гюль
Рэжэп Таіп Эрдаган
Плошча
 - Агульная
 - % вады
37 месца ў сьвеце
783 562 км²
1,3
Насельніцтва
 - Агульнае (2007)
 - Шчыльнасьць
17 месца ў сьвеце
71 158 647
93/км²
СУП
 - Агульны (2007)
 - на душу насельніцтва
16 месца ў сьвеце
$708 053 мільёнаў
$9628
Валюта Турэцкая ліра (TRY)
Часавы пас
 - улетку
(UTC+2)
(UTC+3)
Незалежнасьць
29 кастрычніка 1923 году
Дзяржаўны гімн «İstiklâl Marşı»
Дамэн верхняга ўзроўню .tr
Тэлефонны код +90
Мапа Турцыі

Турцыя або Турэччына, афіцыйная назва Турэцкая Рэспубліка (па-турэцку: Türkiye Cumhuriyeti) — дзяржава разьмешчаная ў Эўразіі. Мае сухапутную мяжу з Грузіяй, Армэніяй і Азэрбайджанам, а таксама з Баўгарыяй, Грэцыяй, Сырыяй, Іракам і Іранам. З Расеяй і Ўкраінай мае на Чорным моры агульную мяжу эканамічнай зоны і кантынэнтальнага шэльфу, а з Грузіяй — таксама мяжу тэрытарыяльных вод. Амываецца водамі Чорнага, Эгейскага і Міжземнага мораў. Азіяцкая і эўрапейская часткі краіны падзеленыя пратокамі (Басфор, Мармуровае мора, Дарданэлы).

Зьмест

Гісторыя

Кароткая храналёгія

Палітыка

Унутраная палітыка

У адпаведнасьці з Канстытуцыяй (1982 году) Турцыя — сьвецкая дзяржава.

У Турцыі спалучаюцца элемэнты прэзыдэнцкага і парлямэнцкага кіраваньня. Галава дзяржавы — прэзыдэнт, абіраемы парлямэнтам на сямігадовы тэрмін.

Важную ролю ў кіраўніцтве краінай грае канстытуцыйны орган — Рада нацыянальнай бясьпекі (РНБ) Турцыі, у якую ўваходзяць прэзыдэнт, прэм'ер-міністар, міністры абароны, унутраных і замежных справаў, а таксама вышэйшае ваеннае кіраўніцтва. У адпаведнасьці з папраўкай у Канстытуцыю, на пост генэральнага сакратара РНБ з 2004 году прызначаецца цывільная асоба (раней — высокапастаўленыя прадстаўнікі Генштабу).

Заканадаўчая ўлада належыць абіраемаму на пяць гадоў, шляхам прамых выбараў на прапарцыйнай аснове (пры 10-адсоткавым парозе прадстаўніцтва), аднапалатнаму Вялікаму Нацыянальнаму Сходу Турцыі (ВНС) у складзе якога 550 дэпутатаў.

Выканаўчая ўлада, галавой якой зьяўляецца прэзыдэнт, зьдзяйсняецца Радай міністраў. 3 лістапада 2002 году ў Турцыі адбыліся датэрміновыя выбары ў парлямэнт, па выніках якіх сфармаваны аднапартыйны ўрад Партыі справядлівасьці і разьвіцьця (ПСР). З 14 сакавіка 2003 году генэральны старшыня гэтае партыі Р.Т. Эрдаган зьяўляецца прэм'ер-міністрам Турцыі.

Па стане на 1 студзеня 2005 году ў краіне зарэгістравана 51 палітычная партыя, дзейнасьць якіх рэглямэнтуецца Канстытуцыяй і законам аб партыях. Забараняецца ствараць партыі па этнічнай прыкмеце, а таксама адкрыта клерыкальныя і фашысцкія. Па выніках апошніх парлямэнцкіх выбараў у ВНС прайшлі толькі дзьве палітычныя партыі: кіруючая зараз ПСР і Народна-рэспубліканская партыя (НРП). У сувязі з часта практыкаванымі ў ВНС адстаўкамі і пераходамі дэпутатаў з адной палітычнай партыі ў іншую, у тым ліку, у не прайшоўшыя ў выніку выбараў у заканадаўчы орган, у парлямэнце (на 1 красавіка 2005 году) прадстаўленыя пяць партый: ПСР - 360 дэпутатаў, НРП - 163, Партыя дакладнага шляху (ПДШ) – 6, Партыя Айчыны (ПА) – 5, Партыя народнага ўздыму (ПНУ) – 1, незалежныя – 14, адно месца – вакантнае.

Вонкавая палітыка

Турцыя мае дыпляматычныя адносіны больш са ста дзяржавамі.

Адным з прыярытэтных у вонкавай палітыцы зьяўляецца эўрапейскі кірунак. Адносіны з заходнеэўрапейскімі дзяржавамі ў палітычнай, эканамічнай і ваеннай галінах атрымалі дынамічнае разьвіцьцё і разглядаюцца першым чынам у гледзішчы далейшай інтэграцыі Турцыі ў Эўрапейскі Зьвяз. Адносіны Турцыі з ЗША усталяваныя ў 1927 годзе і актыўна падтрымліваюцца ў рэжыме «шырокамаштабнага прасунутага стратэгічнага партнэрства».

Важнае месца ў вонкавапалітычных прыярытэтах краіны адводзіцца разьвіцьцю шматплянавага партнэрства з Расеяй, супрацоўніцтву з дзяржавамі СНД, першым чынам цюркамоўнымі. Турцыя вылучыла сярэднеазіяцкім і закаўказскім рэспублікам у 1990-я гады таварныя і інвэстыцыйныя крэдыты на суму больш 1,2 млрд. даляраў ЗША. Каля 10 тысяч навучэнцаў з названых дзяржаў навучаюцца ў турэцкіх вышэйшых і сярэдніх навучальных установах.

У апошнія гады інтэнсіўна развіваецца супрацоўніцтва Турцыі з Ізраілем, першым чынам у ваенна-тэхнічнай галіне. Турцыя падтрымлівае актыўныя адносіны з Пакістанам, некаторымі арабскімі краінамі (Эгіпет, Ярданія, дзяржавы Пэрсыдзкай затокі).

Турцыя зьяўляецца першапачатковым чальцом ААН, уваходзіць у розныя камітэты, камісіі і спэцыялізаваныя ўстановы ААН. Краіна прымала ўдзел у працы Асамблеі па бясьпецы і супрацоўніцтве ў Эўропе (АБСЭ) ў Хэльсінкі і падпісала ў 1975 годзе Заключны акт. Турцыя зьяўляецца ўдзельніцай Дамовы аб звычайных узброеных сілах у Эўропе, Менскай групы АБСЭ па Нагорным Карабаху.

Турцыя — чалец НАТА з 1952 году, мае ў арганізацыі другія па колькасьці і магутнасьці ўзброеныя сілы. У краіне разьмешчаныя штаб абьяднаных ВПС НАТА «Поўдзень» (Ізьмір), апэратыўная база самалётаў АВАКС (Конья), шматлікія аб'екты інфраструктуры альянсу.

Турцыя зьяўляецца асацыяваным чальцом ЭЗ з 1963 году, атрымала статут краіны-кандыдата на чалецтва ў ЭЗ у сьнежні 1999 году. З 1996 году дзейнічае дамова аб мытным хаўрусе Турцыі з ЭЗ, а на саміце Эўразьвяза 16-17 сьнежня 2004 году ў Брусэлі было прынята рашэньне аб пачатку перадуступных перамоў з Турцыяй у кастрычніку 2005 году.

Турцыя ўваходзіць таксама ў Заходнеэўрапейскі Хаўрус, Арганізацыю Ісламская Канфэрэнцыя (АІК), Арганізацыю Эканамічнага Супрацоўніцтва (АЭС), арганізацыю Чарнаморскага Эканамічнага Супрацоўніцтва (ЧЭС).

Геаграфія

Турцыя месьціцца ва ўсходнім паўшар'і. Яе плошча (уключаючы ўнутраныя вадаёмы) 779,452 км². Асноўная частка тэрыторыі Турцыі — 97 % — разьмешчаная ў Азіі і толькі 3 % — у Эўропе (23,7 тыс. км²). Максымальная працягласьць турэцкай тэрыторыі з захаду на ўсход 1600 км, з поўначы на поўдзень 600 км.

У адміністрацыйным дачыненьні краіна падзеленая на 81 правінцыю (віляеты).

Эканоміка

Турцыя зьяўляецца індустрыяльна-аграрнай краінай. Яна ўваходзіць у лік першых 25 краін сьвету па вытворчасьці СУП, парадку 295 млрд. даляраў ЗША у 2004 годзе, мае найбольш разьвітую ў рэгіёне інфраструктуру паслуг, практычна цалкам забясьпечвае сябе харчаваньнем, вопраткай і абуткам, мэдыкамэнтамі, электрабытавой тэхнікай, электронікай, будматэрыяламі і электраэнэргіяй.

Тэмпы эканамічнага росту ў 2004 годе склалі каля 10% (у 2003 на ўзроўні 6%), прыбыткі на душу насельніцтва — на ўзроўні 4100 даляраў ЗША супраць 3383 у 2003 годзе. Інфляцыя (спажывецкія кошты) ў 2004 годзе склала парадку 9,5% (2003 – 18,4%), а па коштах вытворцаў – 15,35% (13,9%). Экспарт (з улікам чаўновага гандлю) дасягнуў 66,5 млрд., імпарт – 97,2 млрд. даляраў ЗША, прыбыткі ад турызму – 12,1 млрд. (у 2004 годзе Турцыю наведалі 17,2 млн. замежных грамадзян). Золатавалютныя рэзэрвы складаюць (зьвесткі на канец 2004 году) 37,2 млрд. даляраў ЗША. Разам з тым, захоўваюцца такія нэгатыўныя фактары, як вялікая вонкавая і ўнутраная запазычанасьць. На пачатак 2005 году дзяржаўная запазычаннасьць — 235 млрд. даляраў ЗША, асноўная частка якой прыходзіцца на ўнутраную запазычанасьць — 167,3 млрд. вонкавая запазычанасьць — звыш 148 млрд. За 2004 год дэфіцыт аплатнага балансу склаў 15,6 млрд. даляраў (2003 – 8 млрд.). Узровень беспрацоўя, па афіцыйных зьвестках каля 10% актыўнага насельніцтва краіны.

Колькасьць рэгулярнага турэцкага войска складае каля 800 тыс. чалавек. Вярхоўнае камандаваньне ўваходзіць у кампэтэнцыю прэзыдэнта. Практычным камандуючым узброенымі сіламі зьяўляецца начальнік Генэральнага штабу. Прамыя асігнаваньні на ваенныя патрэбы знаходзяцца на ўзроўні адной пятай расходнай часткі бюджэту краіны.

Геаграфічная асаблівасьць Турцыі — разьмяшчэньне на раздарожжы важных шляхоў, якія з старажытнасьці злучаюць Эўропу з Азіяй, чарнаморскія краіны і народы зь міжземнаморскімі. Зараз праз тэрыторыю Турцыі пралягаюць шашэйныя і чыгуначныя магістралі, якія злучаюць Эўропу са шматлікімі краінамі Азіі.

Карысныя выкапні

На тэрыторыі Турцыі налічваецца больш 100 відаў карысных выкапняў. Краіна валодае шматлікімі відамі руднай, горана-хімічнай, паліўна-энэргетычнай сыравіны. У першую чаргу варта назваць хромавыя, вальфрамавыя, медныя руды, бараты, мармур, вугаль і інш. На долю Турцыі прыпадае 25% агульнасусьветнага запасу ртуці. Турцыя мае вялізныя паліўна-энэргетычныя рэсурсы — нафта, уран, буры вугаль, каменны вугаль.

Дэмаграфія

Нацыянальны склад: туркі, курды, лазы, чэркесы, арабы, грэкі, армяне, габрэі і іншыя нацыянальнасьці.

У момант утварэньня Турэцкай Рэспублікі колькасьць яе насельніцтва складала прыкладна 12,5 млн. чалавек. Усяго ў краіне праведзена 12 перапісаў. З 1927 году насельніцтва Турцыі ўзрасло ў 4,4 разы, прычым толькі з 1950 па 1985 год — у 2,5 разы. Хуткі рост насельніцтва, якое дасягнулага ў 2005 годзе 73,2 млн. жыхароў, застаецца важнай праблемай краіны.

Разьмеркаваньне жыхароў па тэрыторыі Турцыі адбываецца вельмі нераўнамерна. Найболей густа заселеныя ўзьбярэжжы Мармуровага і Чорнага мораў, затым раёны, прылеглыя да Эгейскага мора. Самы густа населены горад — Стамбул, і самы маланаселены — Ханяры.

Найбуйнейшыя гарады: Стамбул, з прыгарадамі — звыш 10 млн. чал., Анкара — 5 млн. чал., Ізьмір — 3 млн. чал.

Рэлігія

Пануючая рэлігія — іслам суніцкага толку (99% насельніцтва — мусульмане).

Культура

Дзяржаўная мова — турэцкая; распаўсюджаныя замежныя мовы — ангельская, нямецкая.

У Турцыі дзейнічае больш 50 тэатраў і тэатральных пляцовак, палова зь якіх — прыватныя, звыш 100 кінатэатраў, парадку 250 музэяў, большасьць — проста пад небам: славутасьці розных гістарычных эпох і культур, ад антычнасьці да асманскага пэрыяду. У краіне рэгулярна праводзяцца розныя нацыянальныя і міжнародныя фэсты культуры і мастацтва, самы вядомы — Стамбульскі міжнародны фэст (раз у два гады — з траўня па чэрвень). Дзейнічае каля 1200 публічных бібліятэк (11,5 млн. кніг), імі карыстаюцца парадку 23 — 24 млн. чалавек, з іх 80% — навучаючаяся моладзь.

Адукацыя

Сыстэма асьветы Турцыі ўключае пачатковыя клясы (дзеці ва ўзросьце 5 - 11 гадоў), сярэднія школы і ліцэі (11 - 18 гадоў), прафэсійныя інстытуты, унівэрсытэты (іх у краіне каля 70, у т.л. 18 — прыватныя). Узровень пісьменнасьці сярод сталага насельніцтва – 82 - 83%, пісьменных сярод мужчын – 90%, жанчын – 70%.

СМІ

У краіне выдаецца парадку 2000 газэт (пэрыядычнасьць — ад аднаго дня да месяца) агульным тыражом звыш 4 млн. асобнікаў, каля 2500 часопісаў (пэрыядычнасьць ад тыдня да шасьці месяцаў) агульным тыражом да 2 млн. асобнікаў і да 250 інфармацыйных бюлетэняў (штотыднёвыя — штогадовыя). Цэнтральныя штодзённыя газеты (парадку 30 назоваў) грамадзка-палітычнай скіраванасьці выдаюцца ў Стамбуле і Анкары, найбуйнейшыя зь іх — «Сабах», «Цюркіе», «Міліет», «Хюрыет», «Заман», «Джумхурыет», «Тэркіш Дэйлі Ньюс» (на ангельскай) і іншыя.

Вонкавыя спасылкі

 Турцыясховішча мультымэдыйных матэрыялаў



Краіны Азіі
Азэрбайджан | Аман | Армэнія | Аўганістан | Банґлядэш | Бахрэйн | Брунэй | Бутан | Віетнам | Грузія | Емэн | Злучаныя Арабскія Эміраты | Ізраіль | Інданэзія | Індыя | Ірак | Іран | Казахстан | Камбоджа | Катар | Кіпр | Кітай | Кувэйт | Кыргыстан | Лаос | Лібан | Малайзія | Мальдыўскія выспы | Манголія | М'янма | Нэпал | Пакістан | Паўднёвая Карэя | Паўночная Карэя | Расея | Рэспубліка Кітай (Тайвань) | Саудаўская Арабія | Сынґапур | Сырыя | Таджыкістан | Тайлянд | Туркмэністан | Турцыя | Тымор-Лешці | Узбэкістан | Філіпіны | Шры-Ланка | Эгіпет | Японія | Ярданія
Непрызнаныя тэрыторыі: Абхазія | Ганконґ | Курдыстан | Макао | Нагорны Карабах | Палестына

Асабістыя прылады
На іншых мовах