Якутыя
| Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка | |
| Рэспубліка Саха (Якутыя) Саха Республиката |
|
| Герб | Сьцяг |
| Агульныя зьвесткі | |
| Тып суб’екту фэдэрацыі | Рэспубліка |
| Фэдэральная акруга Эканамічная акруга |
Далёкаўсходняя Далёкаўсходняя |
| Сталіца | Якуцк |
| Прэзыдэнт | Ягор Барысаў |
| Афіцыйныя мовы | расейская, якуцкая |
| Насельніцтва (2002) |
949 280 (58-е месца) |
| Шчыльнасьць | 0,3 чал./км² |
| Плошча | 3 103 200 км² (1-е месца) |
| Месцазнаходжаньне Рэспублікі Саха | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | +9…+11 |
| Код аўтам. нумароў | 14 |
Рэспубліка Саха (Якутыя) (Саха Республиката, Саха Сирэ[1]), афіцыйнай назвы Якутыя няма, толькі Рэспубліка Саха (Якутыя), на якуцкай мове толькі Саха без дадатку Якутыя — суб’ект Расейскай Фэдэрацыі, разьмешчаны ў паўночна-ўсходняй Сыбіры. Найбольш вялікі суб’ект Расеі і найбуйнейшая адзінка адміністрацыйнага падзелу ў сьвеце. Колішнія назвы: Якуцкая АССР (1922—1990), Якуцкая-Саха ССР (1990—1991).
Зьмест |
Гісторыя [рэдагаваць]
5—28 верасьня 1990 году адбылася 2-я сэсія Вярхоўнага Савету ЯАССР 12 скліканьня, якая па між іншых пытаньняў разгледзіла Дэклярацыю аб дзяржаўным сувэрэнітэце Якуцкай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі — Рэспублікі Саха ды аб разьмежаваньнях паўнамоцтваў паміж Я-СССР, РСФСР ды СССР па пытаньнях эканамічнага ды гаспадарчага будаўніцтва.
У сувязі з увядзеньнем ў дзеяньне Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Я-СССР пастановай сэсіі вышэйшы орган дзяржаўнай улады рэспублікі быў перайменаваны ў Вярхоўны Савет Якуцкай-Саха Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі.
Былі наладжаны сувязі зь Беларусьсю.
27 сьнежня 1991 году ў 10 гадзінаў раніцы ў Якуцкім музычным тэатры адкрылася ўрачыстае паседжаньне Вярхоўнага Савету Якуцкай-Саха ССР, з нагоды ўступленьня на пасаду першага прэзыдэнта Міхіла Яфімавіча Нікалаева.
У сувязі са зьвяртаньнем Прэзыдэнта Якуцкай-Саха ССР Вярхоўны Савет Я-СССР прыняў пастанову аб перайменаваньні Я-СССР у Рэспубліку Саха (Якутыя).
Насельніцтва [рэдагаваць]
Насельніцтва Якутыі складае 950,7 тыс. чал. (2005). Удзельная вага гарадзкога насельніцтва: 64,2 %, шчыльнасьць насельніцтва: 0,3 чал./км². Такім чынам, шчыльнасьць насельніцтва ў Якутыі зьяўляецца самай нізкай сярод усіх суб’ектаў Расейскай Фэдэрацыі. Нацыянальны склад насельніцтва разнастайны. Асноўнымі этнічнымі супольнасьцямі зьяўляюцца якуты (45,54 %) і расейцы (41,15 %). Таксама ў рэспубліцы пражываюць украінцы (3,65 %), беларусы (0,45 %). Агулам, паводле перапісу насельніцтва ў 2002 г., у Якутыі пражываюць каля 127 розных народнасьцяў. 64,26 % ад усяго насельніцтва зьяўляюцца гараджанамі, 35,74 %, адпаведна, сельскім насельніцтвам. Гарадамі з найбольшай колькасьцю жыхароў зьяўляюцца Якуцк (235,6 тыс.), Нерунгры (69,1 тыс.), Мірны (34,4 тыс.), Ленск (26,2 тыс.) і Алдан (20,5 тыс.).
Якутыя падзяляецца на 11 гарадоў, 35 улусаў і асобную адміністратыўную адзінку Новасыбірскія астравы.
Цэнтры раёнаў [рэдагаваць]
- Белая Гара
- Алдан
- Чакурдах
- Амга
- Саскылах
- Ціксі
- Верхневілюйск
- Зыранка
- Батагай
- Вілюйск
- Бердзігесьцях
- Жыганск
- Сангар
- Ленск
- Ніжні Бесьцях
- Мірны
- Хану
- Намцы
- Нерунгры
- Чэрскі
- Нюрба
- Вусьць-Нэра
- Алянёк
- Алёкмінск
- Сярэднекалымск
- Сунтар
- Ытык-Кюёль
- Хандыга
- Барагонцы
- Вусьць-Мая
- Дэпутацкі
- Пакроўск
- Чурапча
- Батагай-Алыта
Некаторыя гарады [рэдагаваць]
Некаторыя астравы [рэдагаваць]
- Вялікі Бегічаў
- Зямля Бунге
- Фадзееўскі (паўвостраў)
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Саха Сірэ — Якуцкая зямля, звычайна перакладаецца як Якутыя.
Літаратура [рэдагаваць]
- Зверев Е. В Белоруссию – с любовью. И оттуда так же. // Молодежь Якутии. Якутск. 29 августа 1991. С 6.
- Якутия: хроника, факты, события. Часть 3. 1954-1990 гг. Якутск. 2006. С. 404
- Якутия: хроника, факты, события. Книга четвертая. Часть 1. 1990-1996 гг. Якутск. 2007. С. 31, 85-87.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Якутыя — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
|||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||