Нацыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук

На́цыя (па-лацінску: natio — племя, народ) — полісэмантычнае паняцьце, якое застасоўваецца для характарыстыкі вялікіх сацыякультурных супольнасьцяў індустрыяльнай эпохі. Існуе два асноўных значэньні тэрміну:

  • Палітычная супольнасьць грамадзян пэўнай дзяржавы — палітычная нацыя. Часта ўжываецца як сынонім тэрміну дзяржава, калі маецца на ўвазе яе насельніцтва, напрыклад для спасыланьня на «нацыянальныя» ўнівэрсытэты, банкі ды іншыя ўстановы.
  • Этнічная супольнасьць (этнас) з адзінай мовай і самасьвядомасьцю (як асабістым пачуцьцем «нацыянальнай ідэнтычнасьці» так і калектыўным усьведамленьнем сваёй еднасьці і адменнасьці ад іншых). У гэтым значэньні фактычна ёсьць сынонімам тэрміну народ.
Асабістыя прылады