Алтайскі край

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка
Алтайскі край
рас. Алтайский край
Coat of Arms of Altai Krai.svg
Flag of Altai Krai.svg
Герб Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Расея
Статус край
Уваходзіць у Сыбірская фэдэральная акруга
Заходне-Сыбірскі эканамічны раён
Адміністрацыйны цэнтар Барнаул
Дата ўтварэньня 28 верасьня 1937
Губэрнатар Аляксандар Карлін
Насельніцтва (2013)
2 398 751[1] (22-е месца)
Шчыльнасьць 14,28 чал./км²
Плошча 167 996 км² (22-е месца)
Месцазнаходжаньне Алтайскага краю
Алтайскі край на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас GMT +7
Код аўтам. нумароў 22
Commons-logo.svg   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Алта́йскі край (па-расейску: Алтайский край) — край на поўдні Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Барнаул. Край уваходзіць у Сыбірскую фэдэральную акругу, мяжуе з Новасыбірскай і Кемераўскай вобласьцю, з рэспублікай Алтай і Казахстанам. Колькасьць насельніцтва на 2013 год складала 2 398 751 чалавек, што зьяўляецца 22 паказчыкам сярод усіх суб’ектаў фэдэрацыі.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Алтайскі край разьмешчаны на паўднёвым усходзе Заходняй Сыбіры паміж 50 і 55 градусамі паўночнай шыраты й 77 і 87 градусамі ўсходняй даўгаты.

Тэрыторыя краю адносіцца да двух фізычных рэльефных зонаў,як то Заходне-Сыбірскай раўніны й рэгіёне АлтайСаяны. Горная частка ахоплівае раўніну з усходняй і паўднёвай бакоў — Салаірскі камлюк і перадгор’і Алтая. Заходняя й цэнтральная часткі пераважна раўніннага характару.

Карысныя выкапні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Карысныя выкапні Алтайскага краю ўключаюць полімэталы, павараную соль, соду, буры вугаль, нікель, кобальт, жалезную руду й каштоўныя мэталы.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Засяленьне расейцамі Верхняга Прывоб’я й перадгор’яў Алтая пачалося ў другой палове XVII стагодзьдзя. Засваеньне Алтая пайшло пасьля таго, як для абароны ад ваяўнічых качэўнікаў-джунгараў былі збудаваныя крэпасьці Белаярская (1717) і Бікатунская (1709). З мэтай выведкі каштоўных радовішчаў руды рыхтаваліся пошукавыя партыі на Алтай. Першаадкрывальнікамі лічаць бацьку й сына Кастылёвых, пазьней адкрыцьцямі скарыстаўся ўральскі заводчык Акінфі Дзямідаў[2].

У другой палове XVIII стагодзьдзя была створана Алтайская горная акруга, то бок тэрыторыя, якая ўключала цяперашні Алтайскі край, Новасыбірскую й Кемераўскую, частку Томскай і Усходне-Казастанскай абласьцей агульнай плошчай звыш 500 тыс км² і насельніцтвам больш за 130 тысяч душаў абодвух плоцяў. Імпэратар быў уласьнікам алтайскіх заводаў, руднікоў, земляў і лясоў, галоўнае кіраваньне імі ажыцьцяўляў кабінет, які знаходзіўся ў Санкт-Пецярбургу. Касьцяк кіраваньня на месцы складалі горныя афіцэры. Але галоўную ролю ў вытворчасьці гулялі унтэр-афіцэры й тэхнікі, з шэрагаў якіх выйшлі таленавітыя майстры і вынаходнікі.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Большасьць насельніцтва складаюць расейцы (93,9%). Сярод іншых нацыянальных меншасьцяў вылучаюцца немцы (1,3%) і ўкраінцы (1,4%).

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўныя ролі ў прамысловасьці края займаюць машынабудаваньне, якое выпускае гусенічныя трактары й плугі, паравыя катлы й грузавыя вагоны, дызэльныя рухавікі й шыны, кавальска-прэсавыя машыны й сьвідравыя станкі, генэратары для трактароў і аўтамабіляў. Значную частку складае прадукцыя прадпрыемстваў абароннага комплексу[3]. Важкую ролю гуляе харчовая прамысловасьць, засяроджаная на перапрацоўцы збожжа, вытворчасьці мяса-малочнай прадукцыі, выпуску алькагольных і безалькагольных напояў.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Ацэнка колькасьці сталага насельніцтва 1 студзеня 2013 году
  2. ^ Худяков А. А. История Алтайского края по ред. В.И. Неверова. — Барнаул: Алт. книж. изд-во, 1971.
  3. ^ Чачугиев М. Ч., Соколов М. М. Регионы, экономика и управление. — М., 2001. — 271 с.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Алтайскі крайсховішча мультымэдыйных матэрыялаў