Томская вобласьць
| Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка | |
| Томская вобласьць Томская область |
|
| Герб | Сьцяг |
| Агульныя зьвесткі | |
| Краіна | Расея |
| Статус | вобласьць |
| Уваходзіць у | Сыбірская фэдэральная акруга Заходне-Сыбірскі эканамічны раён |
| Адміністрацыйны цэнтар | Томск |
| Дата ўтварэньня | 13 жніўня 1944 |
| Губэрнатар | Віктар Крэс |
| Насельніцтва (2010) |
1 045 541[1] (51-е месца) |
| Шчыльнасьць | 3,33 чал./км² |
| Плошча | 314 391 км² (16-е месца) |
| Месцазнаходжаньне Томскай вобласьці | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | GMT +7 |
| Код аўтам. нумароў | 70 |
То́мская во́бласьць (па-расейску: То́мская о́бласть) — вобласьць ува цэнтральнай частцы Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Томск. Вобласьць уваходзіць у Сыбірскую фэдэральную акругу, мяжуе зь Цюменскай, Кемераўскай, Новасыбірскай, Омскай абласьцямі й з Краснаярскім краем. Вобласьць утворана 13 жніўня 1944 году.
Зьмест |
Геаграфія [рэдагаваць]
Працягласьць вобласьці з поўначы на поўдзень складае каля 600 км, з захаду на ўсход — 780 км. Па плошчы Томская вобласьць прыкладна на 1,5% больш тэрыторыі Польшчы, але амаль у 40 разоў менш Польшчы паводле насельніцтва. Большая частка тэрыторыі вобласьці цяжкадаступная, бо ўяўляе сабой тайгу й балоты.
Карысныя выкапні [рэдагаваць]
Томская вобласьць багатая на прыродныя рэсурсы, як то нафта, прыродны газ, чорныя й каляровыя мэталы, буры вугаль, торф і падземныя воды. У вобласьці знаходзіцца Бакчарскае жалезаруднае радовішча, якое зьяўляецца адным з найбуйнейшых у сьвеце, агульны аб'ём запасаў якой складае 9 млрд тон. На тэрыторыі Томскай вобласьці разьмешчана мноства радовішчаў сыравіны для будаўнічых матэрыялаў: гліны, пяску, вапнякоў, гліністых сланцаў і жвіру.
Гідраграфія [рэдагаваць]
Галоўнай воднай артэрыяй вобласьці зьяўляецца рака Об, працягласьць якой у межах вобласьці складае 1065 км.
Гісторыя [рэдагаваць]
Задоўга да зьяўленьня ў Сыбіры славянаў, тэрыторыю сучаснай Томскай вобласьці засялялі людзі, якія адносяцца да Кулайскай тайговай цывілізацыі, вядомай сваімі бронзавымі артэфактамі. Разьвіцьцё тэрыторыі вобласьці пачалося ў канцы XVI — пачатку XVII стагодзьдзяў. Найстарэйшым населеным пунктам вобласьці зьяўляецца сяло (раней горад) Нарым, заснаванае ў 1596 годзе. Адміністрацыйны цэнтар вобласьці Томск быў заснаваны ў 1604 годзе.
Насельніцтва [рэдагаваць]
Паводле дадзеных перапісу насельніцтва 2010 году колькасьць насельніцтва складае 1 045 500 чалавек. Найбуйнейшую нацыянальную групу складаюць расейцы (90,8%), потым татары (1,9%), украінцы (1,6%), немцы (1,3%).
Эканоміка [рэдагаваць]
Паводле ацэнкі Мінэканамразьвіцьця Расеі Томская вобласьць у 2004 годзе ставілася да рэгіёнаў з узроўнем разьвіцьця вышэй сярэдняга паказчыку, то бок 18-е месца па краіне. Пры гэтым вобласьць займала 14-е месца паводле памеру сярэднямесячнай заработнай платы (9 640 расейскіх руб.). Асноўныя прыярытэты эканамічнага разьвіцьця — паліўна-энэргетычны, навукова-адукацыйны комплексы й малы бізнэс[2].
Прамысловасьць [рэдагаваць]
З галінаў прамысловасьці найбольш разьвітыя ў рэгіёне паліўная (52,8%), у тым ліку нафтаздабыча (48,5%) і машынабудаваньне (12,6%), хімічная й нафтахімічная прамысловасьці.
Крыніцы [рэдагаваць]
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Томская вобласьць — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Адміністрацыя томскай вобласьці
- Дзярждума вобласьці
- Курганская вобласьць у даведніку-каталёгу Ўся Расея
- Фотаздымкі Томскай вобласьці
|
|||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||