Ульянаўская вобласьць
| Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка | |
| Ульянаўская вобласьць Ульяновская область |
|
| Герб | Сьцяг |
| Агульныя зьвесткі | |
| Краіна | Расея |
| Статус | вобласьць |
| Уваходзіць у | Прыволская фэдэральная акруга Паволскі эканамічны раён |
| Адміністрацыйны цэнтар | Ульянаўск |
| Дата ўтварэньня | 19 студзеня 1943 |
| Губэрнатар | Сяргей Марозаў |
| Насельніцтва (2010) |
1 292 174[1] (38-е месца) |
| Шчыльнасьць | 34,8 чал./км² |
| Плошча | 37 181 км² (59-е месца) |
| Месцазнаходжаньне Ульянаўскай вобласьці | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | GMT +4 |
| Код аўтам. нумароў | 73, 173 |
Улья́наўская во́бласьць (па-расейску: Улья́новская о́бласть) — вобласьць у эўрапейская частцы Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Ульянаўск. Вобласьць уваходзіць ува Прыволскую фэдэральную акругу, мяжуе з Самарскай, Саратаўскай, Пензенскай абласьцямі, Мардовіяй, Чувашыяй і Татарстанам. Створана як вобласьць РСФСР 19 студзеня 1943 года.
Зьмест |
Геаграфія [рэдагаваць]
Ульянаўская вобласьць разьмешчана на паўднёвым усходзе эўрапейскай частцы Расеі, у Сярэднім Паволжжы. Паводле тэрыторыі яна займае 59 месца ў Расейскай Фэдэрацыі й апошняе сярод васьмі рэгіёнаў Паволжжа. У Прыволскай фэдэральнай акрузе Ульянаўская вобласьць паводле тэрыторыі займае адзінаццатае месца з чатырнаццаці рэгіёнаў.
Рака Волга падзяляе тэрыторыю вобласьці на ўзвышанае Правабярэжжа й нізкае Левабярэжжа. Правабярэжная частка занятая Прыволскім узвышшам, з вышынёй да 363 м, зь выходзячым да Волгі Ўндорскімі, Крэменскімі й Сенгілееўскімі гарамі. Паверхня левабярэжняй частцы ёсьць спадзіста-ўвалістая раўніна.
Карысныя выкапні [рэдагаваць]
Вядучае становішча ў структуры мінэральна-сыравінных рэсурсаў вобласьці займаюць нафта, ейныя запасы складаюць 42 млн тон, шкло, цэментнае, крамяністае, запасы каля 50 млн тон, і карбанатныя сыравіны, а таксама сыравіна для грубай керамікі. Таксама ў вобласьці выяўлена й разьведана 493 радовішчы торфу з запасамі 33,2 млн тон.
Гідраграфія [рэдагаваць]
Асноўная рака — Волга з прытокамі Сура, Сьвіяга, Вялікі Чэрэмшан. Частка Радзішчэўскага раёна вобласьці разьмешчана на берагах Саратаўскага вадасховішча.
Гісторыя [рэдагаваць]
Засяленьне Сярэдняга Паволжжа людзьмі паводле дадзеных археалягічнай навукі адбылося больш за 100 тысяч гадоў таму. Пра прысутнасьць людзкіх калектываў ува Ўльянаўскай вобласьці ў эпоху палеаліту сьведчаць асобныя стаянкі й месцазнаходжаньні прыладаў з каменю й косткі, выяўленыя ў вусьці ракі Чэрэмшан на паўвостраве Тунгуз, на ўзбярэжжы Волгі ў раёне Ўндораўскага курорту.
У VIII—IX стагодзьдзях Ульянаўская вобласьць уваходзіла ў склад раньняй Волскай Булгарыі як зьвяз качавых цюркамоўных і аседлых вугора-фінскіх плямёнаў. У канцы XIV—пачатку XV стагодзьдзя пасьля спусташальнага набегу сярэднеазіяцкага кіраўніка Тамэрлана пачалося запусценьне тэрыторыі рэгіёну. З канца 30-х гадоў XV стагодзьдзя край увайшоў у склад Казанскага ханства. Пасьля ўзяцьця Казані тэрыторыя будучага Сымбірскага намесьніцтва паступова засялялася русінамі, якія зьмешваліся зь мясцовымі татарамі.
У канцы 40-х гадоў XVII стагодзьдзя пад агульным кіраўніцтвам стольніка Багдана Хітрава пачалося будаўніцтва Карсунска-Сымбірскай засечнай рысы (1647—1654 гады). Праз 22 гады пасьля заснаваньня Сымбірскай яму давялося вытрымаць моцную барацьбу ў абарону дзяржавы, але ня супраць зьнешніх ворагаў, а супраць казацкай вольніцы, кіраванай найвялікшым данскім атаманам Сьцяпанам Разіным.
У XVIII стагодзьдзі ў сувязі з пашырэньнем тэрыторыі расейскай дзяржавы, у прыватнасьці, ува ўсходнім кірунку, інтэнсіўна сталі асвойвацца й засяляцца паўднёвыя раёны цяперашняй тэрыторыі Ўльянаўскай вобласьці, а сам Сымбірск стаў губляць ваенна-стратэгічнае значэньне, але застаўся губэрнскім цэнтрам. Савецкая ўлада ў Сымбірскай губэрні была ўсталяваная праз месяц зь невялікім пасьля Кастрычніцкай рэвалюцыі — 10 сьнежня 1917 году.
Насельніцтва [рэдагаваць]
Згодна з Усерасейскім перапісам насельніцтва 2010 году ў вобласьці пражываюць 1 292 174 чалавек. Большасьць насельніцтва складаюць расейцы (72,65%), сярод нацыянальных меншасьцяў буйную долю складаюць татары (12,2%), чувашы (8%), мардва (3,63%) і ўкраінцы (1,13%). Беларусы таксама маюцца ў вобласьці ў колькасьці 3 891 чалавек паводле дадзеных на 2002 год.
Эканоміка [рэдагаваць]
Прамысловасьць [рэдагаваць]
Асноўнай галіной спэцыялізацыі зьяўляецца машынабудаваньне, на долю якога прыпадае 56% аб’ёму прамысловай вытворчасьці. Прадстаўлена авіябудаваньне, прыборабудаваньне, станкабудаваньне, аўтамабілебудаваньне. Важнае месца ў галіне займае група заводаў аўтамабільнай прамысловасьці, якія вырабляюць каля 95% расейскіх аўтобусаў і крыху больш за 10% грузавых аўтамабіляў. Ульянаўскі аўтамабільны завод паўстаў у 1941 годзе на базе эвакуяванага маскоўскага ЗІЛа. Тут створана сэрыя аўтамабіляў УАЗ высокай праходнасьці грузападымальнасьцю 0,8 тонаў. Амаль 30% прадукцыі завода ідзе на экспарт. У вобласьці вырабляюць таксама самалёты, станкі, абсталяваньне для хімічнай прамысловасьці й сельскай гаспадаркі.
Сельская гаспадарка [рэдагаваць]
Ульянаўская вобласьць ёсьць адзін з важных аграрных рэгіёнаў Расеі. У вобласьці разводзяць буйную рагатую жывёлу мяса-малочнага кірунку. Займаюцца птушкагадоўляй, сьвінагадоўляй, авечкагадоўляй, рыбалоўствам. Вядучае месца ў расьлінаводстве належыць вытворчасьці тэхнічных культураў і бульбы, збожжавых (пшаніца, ячмень, жыта, авёс) і кармавых (кукуруза, люцэрна, сланечнік) культур. У рэгіёне актыўна займаюцца садоўніцтвам.
Крыніцы [рэдагаваць]
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Ульянаўская вобласьць — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Адміністрацыя Ўльянаўскай вобласьці
- Заканадаўства Ўльянаўскай вобласьці
- Ульянаўская вобласьць у даведніку-каталёгу «Ўся Расея»
- Гісторыя Ўльянаўшчыны
- Ульянаўская вобласьць на сайце «Сусьветная геаграфія»
- Сьпіс населеных пунктаў вобласьці
|
||||||||||||||||||||||||||||