Архангельская вобласьць

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка
Архангельская вобласьць
Архангельская область
Coat of Arms of Arkhangelsk oblast.svg
Flag of Arkhangelsk Oblast.svg
Герб Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Расея
Статус вобласьць
Уваходзіць у Паўночна-заходняя фэдэральная акруга
Паўночная эканамічная акруга
Адміністрацыйны цэнтар Архангельск
Дата ўтварэньня 23 верасьня 1937
Губэрнатар Ільля Міхальчук
Насельніцтва (2010)
1 185 428 (41-е месца)
Шчыльнасьць 2,01 чал./км²
Плошча 589 913 км² (8-е месца)
Месцазнаходжаньне Архангельскай вобласьці
Архангельская вобласьць на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас GMT +4
Код аўтам. нумароў 29
Commons-logo.svg   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Арха́нгельская во́бласьць (па-расейску: Арха́́нгельская о́бласть) — вобласьць у эўрапейскай частцы Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Архангельск. У склад вобласьці ўваходзіць Ненецкая аўтаномная акруга. Створана 23 верасьня 1937 годзе пры падзеле Паўночнай вобласьці РСФСР.

Зьмест

[рэдагаваць] Геаграфічныя зьвесткі

Вобласьць разьмешчана на поўначы Ўсходне-Эўрапейскай раўніны. Абмываецца Белым, Баранцавым, Пячорскім і Карскі морамі. Архангельская вобласьць разьмяшчаецца блізка да арктычных мораў і выдаленая ад цёплага Паўночна-Атлянтычнага цячэньня, адгалінаваньня Гальфстрыму, клімат тут умерана-кантынэнтальны, на паўночным-захадзе — марскі, на паўночным усходзе — субарктычны, гэта значыць прахалоднае лета й працяглая халодная зіма. На архіпэлягу Новая Зямля, які ўваходзіць у склад вобласьці, маецца ​​арктычны клімат.

[рэдагаваць] Рэльеф

Тэрыторыя вобласьці ўяўляе сабой шырокую раўніну са слаба выяўленым ухілам да Белага й Баранцавага мораў, дзе раўнінна месцамі парушаецца ўзгоркамі, якія ўтварыліся ў выніку дзейнасьці старажытнага ледніка.

[рэдагаваць] Карысныя выкапні

Карысныя выкапні на тэрыторыі вобласьці маюць галоўным чынам ападкавае паходжаньне. У 100 км на поўнач ад Архангельска на тэрыторыі Прыморскага й Мезенскага раёнаў знаходзяцца найбуйнейшыя ў Эўропе радовішча алмазаў.

У вобласьці знаходзяцца значныя радовішчы нафты й газу, асабліва яны значныя ў паўночнай частцы вобласьці — у Вяліказямельскай тундры, маюцца таксама радовішчы каменнага вугалю й велізарныя запасы торфу.

[рэдагаваць] Гісторыя

У эпоху вікінгаў зямлі, якія ўваходзяць зараз у склад тэрыторыі вобласьці былі вядомыя ў Скандынавіі як Біярмія, аднак дакладнага меркаваньня гэтага няма. У XII стагодзьдзі яна ўвайшла ў склад Наўгародзкай зямлі. Спрадвеку, акрамя абарыгенных народнасьцяў, тутэйшыя месцы засялялі паморы.

[рэдагаваць] Насельніцтва

Паводле зьвестак за 2002, у Архангельскай вобласьці жыло 9 986 беларусаў (3-е месца). Усяго ў вобласьці пражывае 1 294 993 чалавек паводле дадзеных на 2010 год[1], без уліку насельніцтва Ненецкай аўтаномнай акругі.

[рэдагаваць] Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

На тэрыторыі вобласьці існуе 19 муніцыпальных утварэньняў.

[рэдагаваць] Крыніцы

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Архангельская вобласьцьсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах