Уладзімерская вобласьць

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка
Уладзімерская вобласьць
Владимирская область
Coat of arms of Vladimiri Oblast.png
Flag of Vladimirskaya Oblast.png
Герб Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Расея
Статус вобласьць
Уваходзіць у Цэнтральная фэдэральная акруга
Цэнтральны эканамічны раён
Адміністрацыйны цэнтар Уладзімер
Дата ўтварэньня 14 жніўня 1944
Губэрнатар Мікалай Вінаградаў
Насельніцтва (2010)
1 444 606[1] (30-е месца)
Шчыльнасьць 49,7 чал./км²
Плошча 29 084 км² (66-е месца)
Месцазнаходжаньне Уладзімерскай вобласьці
Уладзімерская вобласьць на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас GMT +4
Код аўтам. нумароў 33
Commons-logo.svg   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Уладзіме́рская во́бласьць (па-расейску: Влади́мирская о́бласть) — вобласьць у эўрапейская частцы Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Ўладзімер, адлегласьць якога да Масквы складае 154 км. Вобласьць уваходзіць ува Цэнтральную фэдэральную акругу, мяжуе з Маскоўскай, Яраслаўскай, Іванаўскай, Разанскай і Ніжагародзкай абласьцямі. Створана як вобласьць РСФСР 14 жніўня 1944 году.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Уладзімерская вобласьць разьмешчана ў цэнтры эўрапейскай часткі Расеі на поўдні Волгаўска-Оцкім міжрэччы, у 80 км на ўсход ад Масквы. Уладзімерская вобласьць працягнулася на 170 км з поўначы на ​​поўдзень і на 280 км — з захаду на ўсход.

Карысныя выкапні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўнымі мінэральнымі рэсурсамі вобласьці зьяўляюцца вапнякі, торф, будаўнічыя пяскі й камень, вогнетрывалыя й цагляныя гліны. Мае запасы торфу ў памеры 59 млн тон, асноўная іхняя частка залягае ў межах Мяшчэрскай нізіны. Агульныя паклады вапнякоў складаюць 30 млн тон.

Кварцавыя пяскі ў вобласьці чыстыя, дробныя, амаль без прымешак гліністых часьцінак ледніковага паходжаньня маюць фэдэральнае значэньне, у вялікіх колькасьцях залягаюць у паўднёвых раёнах вобласьці (Гусь-Хрустальны й Меленкоўскі раёны). Выкарыстоўваюцца пяскі для вытворчасьці шкла й крышталю. Таксама ў вобласьці маюцца фасфарыты, жалезная руда, ёсьць невялікія паклады гіпсу, флюсавых матэрыялаў і мэталюргічных даламітаў мясцовага значэньня.

На тэрыторыі вобласьці сустракаюцца натуральныя крыніцы мінэральных вод.

Гідраграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўныя рэкі вобласьці ёсьць Клязьма й Ака. Па тэрыторыі вобласьці працякаюць сотні вялікіх і малых рэкаў, агульнай працягласьцю звыш за 8,6 тысяч км.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Старажытныя сьляды знаходжаньня чалавека ставяцца да верхняга палеаліту. Тэрыторыю вобласьці з даўніх часоў насялялі мешчэра, мурама й мера. З X стагодзьдзя пачалася славянская калянізацыя вобласьці, паўсталі гарады Мурам, Суздаль. У XI стагодзьдзі тэрыторыя вобласьці ўвайшла ў склад Растоўска-Суздальскага княства, у XII стагодзьдзіУладзімерска-Суздальскага княства. На пачатку XII стагодзьдзя паўстаў Уладзімер, тады ж, верагодна, і Яраполк-Залескі. У сярэдзіне XII стагодзьдзя пры Юрыі Даўгарукім і Андрэі Багалюбскім землі Ўладзімерскай вобласьці пачалі імкліва разьвівацца.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Згодна з Усерасейскім перапісам насельніцтва 2010 году ў вобласьці пражываюць 1 444 606 чалавек. Большасьць насельніцтва складаюць расейцы, сярод нацыянальных меншасьцяў буйную долю складаюць украінцы й татары. Беларусы таксама маюцца ў вобласьці ў колькасьці 5 682 чалавек паводле дадзеных на 2002 год.

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Цэнтральнае месца ў эканоміцы займае прамысловасьць, асаблівы ўплыў на разьвіцьцё аказвае фэдэральны транспарт, прадстаўлены некалькімі буйнымі магістралямі. Фэдэральнае фінансаваньне ў балянсе рэгіянальнага бюджэту дасягае 25% (2006).

Прамысловасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У структуры прамысловасьці асноўную ролю гуляе машынабудаваньне, якое стварае да 40% прамысловага прадукту, істотнае значэньне гуляе харчовая прамысловасьць (да 17% прамысловага прадукту), электраэнэргетыка (10%), шкляная (да 7%) й лёгкая (каля 5%) прамысловасьці.

Сельская гаспадарка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вобласьць спэцыялізуецца на расьлінаводзтве, малочна-мясной жывёлагадоўлі й птушкагадоўлі. Вядучая галіна сельскай гаспадаркі ёсьць жывёлагадоўля малочна-мяснога напрамку.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Уладзімерская вобласьцьсховішча мультымэдыйных матэрыялаў