Курганская вобласьць

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка
Курганская вобласьць
Курганская область
Coat of arms of Kurgan Oblast.svg
Flag of Kurgan Oblast.svg
Герб Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Расея
Статус вобласьць
Уваходзіць у Уральская фэдэральная акруга
Уральскі эканамічны раён
Адміністрацыйны цэнтар Курган
Дата ўтварэньня 6 лютага 1943
Губэрнатар Кокорин, Алексей Геннадьевич
Насельніцтва (2010)
911 000[1] (53-е месца)
Шчыльнасьць 12,7 чал./км²
Плошча 71 488 км² (46-е месца)
Месцазнаходжаньне Курганскай вобласьці
Курганская вобласьць на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас GMT +6
Код аўтам. нумароў 45
Commons-logo.svg   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Курга́нская во́бласьць (па-расейску: Курга́нская о́бласть) — вобласьць ува цэнтральнай частцы Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Курган. Вобласьць уваходзіць у Уральскую фэдэральную акругу, мяжуе з Сьвярдлоўскай, Цюменскай, Чалябінскай абласьцямі й з Казахстанам. Вобласьць утворана 6 лютага 1943 году, калі была вылучана ў асобную адміністратыўна-тэрытарыяльную адзінку зь некалькіх абласьцей.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Курганская вобласьць месьціцца на Паўднёвым Урале, у басейне рэк Табол і Ісеці.

Рэльеф[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рэльеф вобласьці ў асноўным раўнінны, са невялікім нахілам на паўночны ўсход (абсалютныя вышыні складае ад 120 да 200 м).

Клімат[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клімат рэзка-кантынэнтальны, характэрныя суровыя зімы й вельмі сьпякотнае лета.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У савецкі пэрыяд тэрыторыя сучаснай Курганскай вобласьці зьяўлялася складовай часткай Уральскай, а затым Чалябінскай і Омскай абласьцей.

Ордэн Леніна (1959)

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле дадзеных перапісу насельніцтва 2002 году колькасьць насельніцтва складала 911 тысяч чалавек. Найбуйнейшую нацыянальную групу складаюць расейцы (91,5%), потым татары (2,0%), башкіры (1,5%), казахі (1,5%), украінцы (1,1%).

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прамысловасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На базе эвакуяваных у гады Вялікай Айчыннай вайны 16 прадпрыемстваў з заходніх абласьцёў краіны стала фармавацца мясцовая прамысловасьць. У гэтыя часы ў рэгіёне зьявіліся завод дрэваапрацоўчых станкоў, дарожных машынаў, «Курганскі завод колавых цягачоў імя Карбышава» (зараз канцэрн «Русіч») і іншыя прадпрыемствы.

Сельская гаспадарка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Галоўным прыродным багацьцем вобласьці зьяўляецца ўрадлівая зямля. Сельскагаспадарчыя ўгодзьдзі займаюць больш за 39% плошчы вобласьці. Лясы займаюць прыкладна пятую частку тэрыторыі вобласьці, то бок 1,7 млн га.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Курганская вобласьцьсховішча мультымэдыйных матэрыялаў