Паўночная Асэтыя
| Паўночная Асэтыя — Аланія Республикæ Цæгат Ирыстон-Алани |
|||||
|
|||||
![]() |
|||||
| Афіцыйная мова | асэтынская, расейская | ||||
| Сталіца | Уладзікаўказ | ||||
| Найбуйнейшы горад | Уладзікаўказ | ||||
| Форма кіраваньня
Прэзыдэнт
Прэм’ер-міністар |
Рэспубліка Таймураз Мамсураў Мікалай Хлынцоў |
||||
| Плошча • агульная • адсотак вады |
79 месца ў сьвеце 8000 км² 0,2 |
||||
| Насельніцтва • агульнае (2010) • шчыльнасьць |
700 618 87,6/км² |
||||
| Валюта | Расейскі рубель | ||||
| Часавы пас | UTC+3 | ||||
| Аўтамабільны знак | 15 | ||||
Рэспу́бліка Паўно́чная Асэ́тыя — Ала́нія (Паўночная Асэтыя, па-асэтынску: Республикæ Цæгат Ирыстон — Алани) — суб’ект Расейскае Фэдэрацыі, уваходзіць у склад Паўночна-Каўкаскай фэдэральнай акругі. Сталіца рэспублікі — горад Уладзікаўказ. Рэспубліка ўтвораная 7 ліпеня 1924 году.
Зьмест |
Геаграфія [рэдагаваць]
Геаграфічнае становішча [рэдагаваць]
Рэспубліка разьмешчаная на паўночным схіле Вялікага Каўказу. Паўночную частку займаюць раўніны ды нізіны, пры прасоўваньні на поўдзень ляндшафт становіцца гарыстым, пераходзячы ў Галоўны ці Водападзельны хрыбет Вялікага Каўказу. Найвышэйшая кропка — гара Казбэк (5033 м). Рэспубліка мяжуе з Інгушэтыяй, Чачэніяй Кабардына-Балкарыяй, Стаўрапольскім краем, Паўднёвай Асэтыяй і Грузіяй.
Клімат [рэдагаваць]
Клімат у рэспублікі лагодна кантынэнтальны. На Маздоцкай раўніне — засушлівы, частыя сухавеі; сярэдняя тэмпература студзеня −4,3 °C, ліпеня +24 °C, ападкаў 400—450 мм за год.
Гісторыя [рэдагаваць]
Далучэньне да Расейскае імпэрыі [рэдагаваць]
Тэрыторыі, на якіх жылі асэтыны, былі сярод першых на Паўночным Каўказе, што былі далучаныя да Расейскае імпэрыі ў 1774 годзе. Уладзікаўказ стаў першай расейскай фартэцыяй у рэгіёне (заснаваны ў 1784). У XIX стагодзьдзі адбылося масавае перасяленьне асэтынаў з гор на раўніны ды ў навакольле Маздоку.
Савецкі час [рэдагаваць]
У 1921 годзе Асэтыя стала часткай Горскай Савецкай Рэспублікі, атрымаўшы статус аўтаномнай вобласьці ў 1924 ды ў 1936 годзе была пераўтвораная ў Паўночна-Асэтынскую Аўтаномную Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку.
Насельніцтва [рэдагаваць]
Насельніцтва рэспублікі па стану на 2010 год — 700 618 чал., шчыльнасьць — 87,7 чал./км² (2009), удзельная вага гарадзкога насельніцтва — 64,3 % (2009). Паўночная Асэтыя зьяўляецца адным з самых густанаселенных суб'ектаў Расейскае Фэдэрацыі. Блізу палова насельніцтва рэспублікі (48 %) жыве ва Ўладзікаўказе. Нацыянальны склад: асэтыны (62,7 %), расейцы (23,2 %), інгушы (3 %), армяне (2,4 %), кумыкі (1,8 %), грузіны (1,5 %).
Населенныя пункты [рэдагаваць]
| Населенныя пункты з колькасьцю жыхароў звыш за 5 тысяч па стане на 1 студзеня 2009 году |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Асобы [рэдагаваць]
У 2002 годзе пасьля зыходу ледавіка Колка ў Кармадонскай цясьніне зьнік бязь вестак рэжысэр Сяргей Бадроў разам з здымачнай групай.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Паўночная Асэтыя — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйны сайт Ураду Рэспублікі Паўночная Асэтыя - Аланія (рас.)
- Асэтыны й іх гісторыя(рас.)
- Аланія: гісторыя, культура, звычаі, людзі (рас.)
- «Асэтыя-Аланія» фотагалерэя сайту darial-online.ru
|
|||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
