Карачаева-Чаркесія
|
|
|||
![]() |
|||
| Афіцыйная мова | расейская, абазінская, карачаеўская, нагайская, чаркеская | ||
| Тып суб’екту фэдэрацыі | Рэспубліка | ||
| Фэдэральная акруга | Паўднёвая | ||
| Эканамічная акруга | Паўночна-Каўкаская | ||
| Сталіца | Чаркеск | ||
| Прэзыдэнт | Мустафа Батдыеў | ||
| Плошча — Усяго — % Вада |
83 месца 14 100 км² |
||
| Насельніцтва — Усяго (2002) — Шчыльнасьць |
75 месца 439 710 31,2/км² |
||
| Аўтамабільны код | 09 | ||
| Часавы пас | UTC+3 | ||
Карачаева-Чаркесія — суб’ект Расейскай Фэдэрацыя, разьмешчаны на Паўночным Каўказе.
Знаходзіцца ў перадгор’ях паўночнай часткі Вялікага Каўказа. Рэспубліка мяжуе на захадзе з Краснадарскім краем, на поўначы з Стаўрапальскім краем, на ўсходзе — з Кабардына-Балкарскай рэспублікай, на поўдні ўздоўж Галоўнага Каўкаскага хрыбта — з Абхазіяй і Грузіяй. Уключае Карачай, Чаркесію, Абазінію і тэрыторыі, населеныя казакамі ды нагайцамі. Адміністрацыйны цэнтар — места Чаркеск.
Зьмест |
[рэдагаваць] Геаграфія і прырода
Найбуйнейшая частка (каля 80%) Карачаева-Чаркескай Рэспублікі разьмешчаная ў горнай мясцовасьці. У межах рэспублікі вылучаюцца 3 зоны: перадгорная раўніна, перадгор’і і горы Каўказа. На поўначы цягнуцца Перадавыя хрыбты Вялікага Каўказа, на поўдні — Водаразьдзельны і Бакавы, іх вышыня дасягае 4000 м. Да ўзьбярэжжа Чорнага мора вядуць Марухскі і Клухорскі перавалы. На мяжы з Кабардына-Балкарыяй ляжыць гара Эльбрус, самая высокая вяршыня Каўказа.
У рэспубліцы шмат водных рэсурсаў: каля 130 высакагорных азёраў, мноства горных вадаспадаў. Працякаюць 172 ракі, з іх самыя буйныя — Кубань, Вялікі і Малы Зелянчук, Уруп, Лаба; маецца Кубанскае вадасховішча. Дзейная ў рэспубліцы сыстэма Вялікага Стаўрапальскага каналу зьяўляецца крыніцай водазабесьпячэньня для Стаўрапальскага края.
Нетры багатыя на карысныя выкапні: каменны вугаль, граніт, мармур, розныя руды і гліны. У вялікіх запасах — лекавыя мінэральныя воды, мноства тэрмальных крыніцаў. Карачаева-Чаркесія разьмешчаная ў зоне горных стэпаў і шырокалісьцевых лясоў. У лясох і на высакагор’і захавалася багатая флёра і фаўна. На тэрыторыі рэспублікі знаходзяцца Тэбэрдзінскі запаведнік і частка Каўкаскага запаведніка.
[рэдагаваць] Насельніцтва
Карачаева-Чаркесія зьяўляецца шматнацыянальнай рэспублікай: на яе тэрыторыі пражываюць прадстаўнікі больш за 80 нацыянальнасьцяў. Агульная колькасьць насельніцтва складае 434,5 тыс. чал.(2005). Шчыльнасьць насельніцтва — 30,8 чал./км², удзельная вага гарадзкога насельніцтва — 44,1%.
Нацыянальны склад: карачаеўцы (38,5%), расейцы (33,6%), чаркесы (11,3%), абазіны (7,4%), нагайцы (3,4%).
[рэдагаваць] Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
Рэспубліка падзеленая на 10 раёнаў; налічваецца 144 паселішчы, зь іх — 4 буйныя месты (Чаркеск, Карачаеўск, Усьць-Джэгута і Цэбэрда). Раёны:
- Усьць-Джэгуцінскі
- Зелянчуцкі
- Малакарачаеўскі
- Прыкубанскі
- Хабэскі
- Адыгэ-Хабльскі
- Карачаеўскі
- Урупскі
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Карачаева-Чаркесія — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Паўночна-Каўкаская фэдэральная акруга Расеі | ||
|---|---|---|
|
Рэспубліка Дагестан · Рэспубліка Інгушэтыя · Кабардына-Балкарская Рэспубліка · Карачаева-Чаркеская Рэспубліка · Рэспубліка Паўночная Асэтыя — Аланія · Стаўрапольскі край · Чачэнская рэспубліка
|
||
|
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Расеі |
||
|---|---|---|
| Рэспублікі: | ||
| Краі: |
Алтайскі · Забайкальскі · Камчацкі · Краснадарскі · Краснаярскі · Пермскі · Прыморскі · Стаўрапольскі · Хабараўскі
|
|
| Вобласьці: |
Амурская · Арлоўская · Архангельская · Арэнбурская · Астраханская · Белгародзкая · Бранская · Валагодзкая · Валгаградзкая · Варонеская · Іванаўская · Іркуцкая · Калінінградзкая · Калуская · Кастрамская · Кемераўская · Кіраўская · Курганская · Курская · Ленінградзкая · Ліпецкая · Магаданская · Маскоўская · Мурманская · Новасыбірская · Наўгародзкая · Ніжагародзкая · Омская · Пензенская · Пскоўская · Растоўская · Разанская · Самарская · Саратаўская · Сахалінская · Смаленская · Сьвярдлоўская · Тамбоўская · Томская · Тульская · Цьвярская · Цюменская · Уладзімерская · Ульянаўская · Чалябінская · Яраслаўская
|
|
| Гарады фэдэральнай значнасьці: | ||
| Аўтаномная вобласьць: | ||
| Аўтаномныя акругі: | ||
| Ліквідаваныя | ||
| Фэдэральныя акругі | ||
