Цюменская вобласьць

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка
Цюменская вобласьць
Тюменская область
Coat of arms of Tyumen Oblast.png
Flag of Tyumen Oblast.svg
Герб Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Расея
Статус вобласьць
Уваходзіць у Уральская фэдэральная акруга
Заходне-Сыбірскі эканамічны раён
Адміністрацыйны цэнтар Цюмень
Дата ўтварэньня 14 жніўня 1944
Губэрнатар Уладзімер Якушаў
Насельніцтва (2010)
3 430 196[1] (11-е месца)
Шчыльнасьць 2,4 чал./км²
Плошча 1 435 200 км² (3-е месца)
Месцазнаходжаньне Цюменскай вобласьці
Цюменская вобласьць на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас GMT +6
Код аўтам. нумароў 72
Commons-logo.svg   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Цюме́нская во́бласьць (па-расейску: Тюме́нская о́бласть) — вобласьць у цэнтры Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Цюмень. Вобласьць уваходзіць ува Ўральскую фэдэральную акругу, мяжуе з Чалябінскай, Курганскай, Сьвярдлоўскай абласьцямі, Краснаярскім краем, Рэспублікай Комі й Казахстанам. У склад вобласьці ўваходзяць Ханты-Мансійская й Ямала-Ненецкая аўтаномныя акругі. Рэгіён ёсьць адзіным у Расеі, які распасьціраецца ад Арктычнага акіяна на поўначы да дзяржаўнай мяжы на поўдні, але з улікам аўтаномных акругаў. Створана як вобласьць РСФСР 14 жніўня 1944 года.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Цюменская вобласьць, без уліку аўтаномных акругаў, у асноўным знаходзіцца на Сярэднім Урале. Паводле плошчы яна займае трэцяе месца па Расеі, саступаючы толькі Якутыі й Краснаярскаму краю, і першае месца сярод чатырох абласьцей Уральскай фэдэральнай акругі, з улікам аўтаномных акругаў. Самая паўночная кропка Цюменскай вобласьці разьмяшчаецца на паўвостраве Ямал — мыс Скуратава (73° 30' п. ш.), самая заходняя — ля вытокаў ракі Паўночная Сосьва (58° 50' у. д.), крайняя ўсходняя — у Ніжневартаўскім раёне ля вытокаў ракі Вах (86° 00' у. д.), крайняя паўднёвая — у Сладкоўскім раёне, на мяжы з Казахстанам (55° 10' п. ш.).

Карысныя выкапні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Цюменскай вобласьці сканцэнтравана асноўная частка запасаў нафты й газу краіны. Агульны аб’ём пошукава-разьведвальных бурэньняў перавысіў 45 млн мэтраў. Здабыча нафты засяроджана ў сярэднім Прыоб’і. Газ здабываецца пераважна ў паўночных раёнах. Буйныя радовішчы нафты — Самотлорскае, Прыобскае, Халмагорскае, Красналенінскае, Фёдараўскае, газу — Урэнгойскае, Мядзьведжае, Ямбурскае. Глыбіня заляганьня складае ад 700 м да 4 км. Акрамя таго ў рэгіёне зьдзяйняецца здабыча торфу, сапрапэляў, кварцавых пяскоў, вапнякоў. Разьведана каля 400 радовішчаў сыравіны для вытворчасьці будаўнічых матэрыялаў.

Рудныя карысныя выкапні й каштоўныя камяні адкрыты на ўсходнім схіле Прыпалярнага й Палярнага Ўрала (у прыватнасьці, радовішчы волава, медзі, храмітаў).

Гідраграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па тэрыторыі вобласьці працякае звыш за 70 тысячы вадацёкаў працягласьцю больш за 10 км, іхняя сумарная даўжыня складае 584 400 км. Найбуйнейшыя рэкі вобласьці — Об (185 км³/год) і Іртыш (36,5 км³/год) — маюць суднаходнае значэньне. У вобласьці разьмешчана прыкладна 70 тысячаў азёраў. На поўначы й у цэнтральнай частцы распаўсюджаныя тэрмакарставыя й балотныя азёры, на поўдні — бясьцёкавыя салёныя вадаёмы ў паніжэньнях рэльефу.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Згодна з Усерасейскім перапісам насельніцтва 2010 году ў вобласьці пражываюць 3 430 196 чалавек. Большасьць насельніцтва складаюць расейцы, сярод нацыянальных меншасьцяў буйную долю складаюць татары й украінцы.

Карэнныя народнасьці складаюць ненцы, ханты, мансі, селькупы, сыбірскія татары.

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прамысловасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле аб’ёму вырабленай прамысловай прадукцыі вобласьць займае першае месца ў Расеі. Асноўнай галіной спэцыялізацыі зьяўляецца паліўная прамысловасьць, на долю якой прыпадае 86,4% аб'ёму прамысловай вытворчасьці вобласьці. Значная частка нафты (64%) й газу (91%) краіны здабываецца ў Цюменскай вобласьці. За 2003 год здабыта 283 млн тон нафты й газавага кандэнсату, 564 млрд м³ прыроднага газу.

Перапрацоўка вуглевадароднай сыравіны ажыцьцяўляецца заводамі ў гарадох Губкінскім, Мураўленка, Сургуце; Белазерскім і Паўднёва-Балыскім ГПЗ. У Табольску разьмешчана найбуйнейшае ў Расеі прадпрыемства нафтахімічнай прамысловасьці — Табольскі нафтахімічны камбінат[2]. У ягоны склад уваходзяць некалькі магутных вытворчасьцей па перапрацоўцы нафты й газу.

Каэфіцыент спэцыялізацыі па нафце складае 30, па газу — 41. Асноўная накіраванасьць прадпрыемстваў машынабудаваньня (3,6%): нафтапрамысловая, геолягаразьведвальная, нафтаперапрацоўчае абсталяваньне, трактарныя прычэпы, дрэваапрацоўчыя станкі.

Сельская гаспадарка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вобласьць адрозьніваецца суровымі прыродна-кліматычнымі ўмовамі, 90% тэрыторыі аднесена да раёнаў Ускрайняй Поўначы ці прыраўнанае да іх. Толькі 3% тэрыторыі вобласьці займаюць сельскагаспадарчыя вучасткі. Больш спрыяльныя кліматычныя ўмовы поўдня дазваляюць вырошчваць збожжа, бульбу, гародніну, грубыя й сакавітыя кормы. Наяўнасьць вялікіх плошчаў сенакосаў і пашы стварае спрыяльныя ўмовы для малочна-мясной жывёлагадоўлі. Тут вырабляецца каля 80% сельскагаспадарчай прадукцыі вобласьці. Сельскагаспадарчыя арганізацыі аўтаномных акругаў спэцыялізуюцца на вытворчасьці малака, яек, агародніны абароненага грунту. Разьвітыя традыцыйныя для карэнных народаў Поўначы промыслы — аленегадоўля й рыбалоўства.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Цюменская вобласьцьсховішча мультымэдыйных матэрыялаў