Малако

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук
Шклянка малака

Малако́ — выдзяленьне малочных залозаў, якое вырабляецца падчас ляктацыі са́мак сасуноў і служыць кормам для нованароджаных малых.

Зьмест

[рэдагаваць] Хімічны склад

Склад малака некаторых сасуноў
Складнікі Чалавек    Карова     Авечка   Каза   Кабыла   Паўночны алень 
Вада 87,2 % 87,5 % 82,7 % 86,6 % 90,1 % 66,9 %
Вугляводы 7,0 % 4,8 % 6,3 % 3,9 % 5,9 % 2,8 %
Тлушчы 4,0 % 3,5–4,2 % 5,3 % 3,7 % 1,5 % 16,9 %
Бялкі 1,5 % 3,5 % 4,6 % 4,2 % 2,1 % 16,9 %
Мікраэлемэнты 0,3 % 0,7 % 0,9 % 0,8 % 0,4 % 1,2 %

[рэдагаваць] У страваваньні

Малако — самая распаўсюджаная ежа сярод усходнiх славян, сыравiна для прыгатаваньня сьмятаны, сыру, тварагу i г.д.

[рэдагаваць] Народныя павер'і

Ад колькасьцi малака залежаў дабрабыт сям’i. У той жа час малако вельмi часта выкарыстоўвалi ў магiчных дзеяньнях, зарыентаваных на захаваньне здароўя i дабрабыту.

  1. Лiчылася, калi ўвесну, са зьяўленьнем першай ластаўкi, памыцца малаком, твар будзе белым, чыстым i прыгожым.
  2. Каб дзiця не сурочылi, пры яго першым рытуальным купаньнi ў ваду дадавалi невялiкую колькасьць малака.
  3. Паўсюдна на Беларусi малако выкарыстоўвалi як магiчны сродак для спыненьня пажару, асаблiва калi ён пачынаўся ад удару маланкi.
  4. У той жа час у паўсядзённым жыцьцi гаспадыня павiнна была строга сачыць за тым, каб малако не «зьбягала» на адкрытае полымя — iнакш у каровы яно знiкне ўвогуле.
  5. Пралiваць малако на зямлю катэгарычна забаранялася. І калi крыху малака ўсё ж пралiвалася, каб пазьбегнуць «малочных сурокаў», яго трэба было хутка затаптаць у зямлю.
  6. Калi малаком частавалi нейкую пабочную асобу, у кружку абавязкова клалi некалькi драбiнак солi. Гэта рабiлася для таго, каб «чужыя вочы» не сурочылi карову i ў яе не знiкла малако.
  7. У народнай медыцыне малаком адпойвалi тых, хто быў атручаны, кiслае малако выкарыстоўвалi для лячэньня тых, каго ўкусiла зьмяя[1].

[рэдагаваць] Крыніцы

  1. ^ Аксана Катовіч, Янка Крук, газэта «Звязда»

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

 Малакосховішча мультымэдыйных матэрыялаў


Асабістыя прылады