Сысуны
| Сысуны | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Надцарства | Эўкарыёты |
| Царства | Жывёлы |
| Тып | Хордавыя |
| Падтып | Хрыбетныя |
| Кляса | Сысуны |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Mammalia | |
Сысуны́ (па-лацінску: Mammalia) — кляса хрыбетных жывёлаў, асноўнай адрознай асаблівасьцю якіх зьяўляюцца жывароднасьць (за выняткам інфраклясы кляачных) і ўскормліваньне дзіцянятаў малаком. Супрацьпастаўленымі сысунам клясамі сярод хрыбетных зьяўляюцца птушкі, рыбы, паўзуны і земнаводныя. Сысуны характарызуюцца валоданьнем эндатэрміі, валасоў, наяўнасьцю трох сярэдніх костак вуха, і малочных залозаў. Большасьць сысуноў валодаюць таксама потавымі залозамі й спэцыялізаваным зуб’ем. Самая вялікая група сысуноў, пляцэнтарных, мае пляцэнту, празь якую сілкуе нашчадзтва падчас цяжарнасьці. Мозаг сысуноў, з характэрнай наяўнасьцю новай кары, рэгулюецца эндатэрмічнай і крывяноснай сыстэмамі, а наяўнасьць чатырохкамэрнага сэрца спрыяе вельмі высокай хуткасьці абмену рэчываў. Сысуны маюць розныя памеры, гэтак чмель у даўжыню складае толькі 30—40 мм, у той час як блакітны кіт можа дасягаць 33 мэтраў у даўжыню.
Клясыфікацыя сысуноў адносна стабільна на ўзроўні клясы, аднак на ўзроўні сямейства зьмянялася дамолі часта. Многія апошнія зьмены адлюстроўваюць вынікі клядыстычнага аналізу й малекулярнай генэтыкі. Вынікі малекулярнай генэтыкі, напрыклад, прывялі да прыняцьця новых групаў, як то Afrotheria, і да адмовы ад традыцыйных групаў, як то насякомаедныя. Паводле адных клясыфікацыяў сысуны й зьвяры (па-лацінску: Theria) разглядаюцца як тоесныя, а паводле іншых зьвяры — асобная падкляса ў клясе сысуны (у які, аднак, уваходзіць пераважная большасьць сучасных відаў), які супрацьпастаўляецца падклясе першазьвяры (па-лацінску: Prototheria).
Сысуны [рэдагаваць]
- Сысуны
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Сысуны — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула па біялёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |