Галаўны мозаг

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Галаўны мозаг чалавека

Галаўны мозаг[1][2], галаўныя мазгі[3][4] (па-лацінску: cerebrum, па-грэцку: ἐγκέφαλος) — частка цэнтральнай нэрвовай сыстэмы пераважнай колькасьці хордавых. У хрыбетных ён знаходзіцца ўнутры чэрапа, у іх анатамічнай намэнклятуры, тым ліку й чалавека, мозг часьцей абазначаецца як encephalon — лацінізаваная форма грэцкага слова.

Галаўны мозг складаецца зь вялікай колькасьці нэўронаў, якія зьвязаны паміж сабой сынаптычнымі сувязямі. Узаемадзейнічаючы з дапамогай гэтых сувязяў, нэўроны фарміруюць складаныя электрычныя імпульсы, якія кантралююць дзейнасьць усяго арганізму.

Нягледзячы на значны прагрэс у вывучэньні галаўнога мозгу ў апошні час, шмат чаго яшчэ трэба даведацца пра яго дзейнасьць. Пра функцыянаваньне асобных вузаў распавядаецца даволі добра, аднак разуменьне таго, як у выніку ўзаемадзеяньня тысяч і мільёнаў нэўронаў мозаг працуе як адно, на дадзены момант вядома толькі ў спрошчаным выглядзе й патрабуе далейшых дасьледаваньняў.

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Мозаґ // Слоўнік беларускай мовы (клясычны правапіс) / Уклад. калектыў супрацоўнікаў выдавецтва «Наша Ніва». — Наша Ніва, 2001.
  2. ^ Мозг // Этымалагічны слоўнік беларускай мовы / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа. Т. 8: Немарач — Паяць. — Мн.: Навука і тэхніка, 1993. С. 63.
  3. ^ Мозг головной // Кароткі расейска-беларускі фізыялягічны слоўнік / Уклад. А. Стасевіч, С. Варыёцкі. — Менск: Тэхналогія, 1993.
  4. ^ Галаўныя мазгі // Беларуска-расійскі слоўнік / Укладальнікі: М. Байкоў, С. Некрашэвіч. — Менск: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, 1925. Факсімільнае выданьне: Менск: Народная асвета, 1993. ISBN 5-341-00918-5

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Галаўны мозагсховішча мультымэдыйных матэрыялаў