Грызуны
| Грызуны | |
Сібірскі бурундук (Tamias sibiricus) |
|
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Царства | Жывёлы |
| Падцарства | Эўмэтазоі |
| Падразьдзел | Другаснаротыя |
| Тып | Хордавыя |
| Падтып | Хрыбетныя |
| Кляса | Сысуны |
| Падкляса | Зьвяры |
| Інфракляса | Пляцэнтарныя |
| Атрад | Грызуны |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Rodentia | |
Грызуны (Rodentia) — самы шматлікі атрад сысуноў. Прадстаўлены 33 сямействамі, каля 350 радамі і звыш 1700 відамі, насяляюць разнастайныя ляндшафты. Іх велічыня можа складаць ад 5,5 см (мыш-малютка) да 135 см (вадасвінка), хаця ў большасьці знаходзіцца ў межах ад 8 да 35 см.
Апісаньне [рэдагаваць]
Грызуны вельмі добра прыстасоўваюцца да розных умоў існаваньня, гэтае уменне дазволіла ім расьсяліцца па ўсяму сьвету. Грызуны жывуць на паверхні зямлі, пад зямлёй, а некаторыя нават асвоілі паветраную прастору.
Большасьць харчуецца ў асноўным травамі, пладамі і зернямі расьлінаў, карнямі і г. д., некаторыя віды харчуюцца казуркамі і хрыбетнымі жывёламі.
Колькасьць грызуноў мяняецца з года ў год, залежыць ад надвор’я, наяўнасьці драпежнікаў і барацьбы чалавека з грызунамі-шкоднікамі. Здольныя аднавіць сваю колькасьць усяго за год, прычына ў вялікай пладавітасьці.
Клясыфікацыя [рэдагаваць]
- Падатрад вавёркападобныя (Sciuromorpha)
- сямейства Aplodontiidae
- сямейства вавёркавыя (Sciuridae)
- сямейства соневыя (Gliridae) — у тым ліку Соня-палчок, Соня садовая
- Падатрад Castorimorpha
- сямейства бабровыя (Castoridae)
- сямейства гоферавыя (Geomyidae)
- сямейства Heteromyidae
- Падатрад Hystricomorpha
- надсямейства Cavioidea
- сямейства Dasyproctidae
- сямейства Hydrochoeridae
- сямейства Dinomyidae
- сямейства Caviidae (напрыклад, Марская сьвінка)
- надсямейства Octodontoidea
- сямейства Octodontidae
- сямейства Echimyidae
- сямейства Capromyidae
- сямейства Myocastoridae
- надсямейства Chinchilloidea
- сямейства Chinchillidae
- сямейства Abrocomidae
- (не разьмеркаваныя)
- сямейства Laonastidae
- сямейства Hystricidae
- сямейства Erethizontidae
- сямейства Bathyergidae
- сямейства Petromuridae
- сямейства Thryonomyidae
- сямейства Ctenodactylidae
- сямейства Ctenomyidae
- надсямейства Cavioidea
- Падатрад Anomaluromorpha
- сямейства Pedetidae
- сямейства Anomaluridae
- Падатрад Myomorpha
- сямейства Dipodidae
- сямейства Zapodidae
- сямейства Muridae
- сямейства Platacanthomyidae
- сямейства Spalacidae
- сямейства Calomyscidae
- сямейства Nesomyidae
- сямейства Хамяковыя (напрыклад, Хамяк звычайны)
Літаратура [рэдагаваць]
- Юлия Школьник. Животные. Полная энциклопедия. М.: Эксмо, 2007
| Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Грызуны — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў