Вавёркавыя
| Вавёркавыя | |
Вавёрка звычайная (Sciurus vulgaris) |
|
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Царства | Жывёлы |
| Падцарства | Эўмэтазоі |
| Тып | Хордавыя |
| Падтып | Хрыбетныя |
| Кляса | Сысуны |
| Падкляса | Зьвяры |
| Інфракляса | Пляцэнтарныя |
| Атрад | Грызуны |
| Падатрад | Вавёркападобныя |
| Сямейства | Вавёркавыя |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Sciuridae | |
Вавё́ркавыя (Sciuridae) — сямейства атраду грызуноў. У сямейства ўваходзяць 48 родаў, якія аб’ядноўваюцца ў два падсямействы: вавёркі і ляцягі. Па колькасьці відаў (280) вавёркавыя саступаюць толькі мышыным.
Вавёркавыя шырока распаўсюджаны па плянэце: адсутнічаюць у Аўстралійскай вобласьці, на Мадагаскары, у палярных вобласьцях, паўночна-заходняй Афрыцы і на поўдні Паўднёвай Амэрыкі. Насяляюць самыя разнастайныя ляндшафты: ад трапічных лясоў да арктычнай тундры, у гарах сустракаюцца да ніжняй кромкі леднікоў. Вядуць наземны ці дравесны лад жыцьця.
Шэраг відаў мае прамысловае значэньні і здабываецца дзеля футра ці мяса. У сямействе ёсць шкоднікі сельскай гаспадаркі (сусьлікі) і пераносчыкі небясьпечных захворваньняў чалавека (суркі, сусьлікі).
| Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |