Жаночае малако

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Жаночае малако — пажыўная вадкасьць, якая выпрацоўваецца малочнымі залозамі жанчыны. Жаночае малако па сваім складзе максымальна адпавядае харчовым патрабаваньням дзіцяці ў пэрыяд груднога выкормліваньня. Акрамя гэтага, жаночае малако выконвае функцыі імуннай абароны і рэгуляцыі росту дзіцяці.