Магн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Магн

Магн, магнэз (па-лацінску: Magnesium) Mgхімічны элемэнт II групы пэрыядычнай сыстэмы; атамны нумар 12. Срабрыста-белы мэтал.

Прыродныя крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Шырока распаўсюджаны ў прыродзе (8-е месца сярод элемэнтаў). Амаль кожны восьмы мінэрал утрымлівае магній. Запасы карбанатаў магну — магнэзіту MgCO3 і даляміту CaCO3·MgCO3 — практычна невычарпальныя. Таксама шырока распаўсюджаныя сылікаты магну — тальк, сэрпэнцін (азбэст) і інш. Вялікая колькасьць магну — у марской вадзе.

Магн утрымліваецца ў жывых арганізмах (зялёны пігмэнт расьлінаў хлярафіл утрымлівае каля 2,5% магну).

Прымяненьне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сплавы на аснове магну шырока ўжываюцца ў авіябудаваньні (магн лягчэйшы на трэць за алюміній і амаль у два разы больш трывалы). Сплавы магну немагнітныя, не іскраць пры ўдарах і церці, трывалыя супраць вібрацыйных нагрузак. Недахоп — нізкая каразійная ўстойлівасьць (патрэбна абарончае пакрыцьцё).

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Магнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў