Дзьмітры Мендзялееў
| Дзьмітры Мендзялееў | |
| Дмитрий Иванович Менделеев | |
Д. І. Мендзялееў у сваім кабінэце(Галоўная палата мераў і вагаў, Санкт-Пецярбург) |
|
| Нарадзіўся | 8 лютага 1834 Табольск, Табольская губэрня, Расейская імпэрыя |
|---|---|
| Памёр | 2 лютага 1907 Санкт-Пецярбург, Расейская імпэрыя |
| Грамадзянства | |
| Навуковая сфэра | хімія, эканоміка, геалёгія, мэтралёгія |
| Знакамітыя вучні | Д. П. Канавалаў, А. А. Байкоў, С. М. Прадукін-Горскі, В. Гэміліан, А. Л. Патыліцын |
| Вядомы як | аўтар пэрыядычнай сыстэмы элемэнтаў |
Дзьмітры Іванавіч Мендзялееў (па-расейску: Дмитрий Иванович Менделеев; 8 лютага 1834 — 2 лютага 1907) — расейскі навуковец, найбольш вядомы як хімік і стваральнік пэрыядычнай сыстэмы элемэнтаў.
Мендзялееў нарадзіўся каля Табольска, скончыў табольскую гімназію і фізыка-матэматычны факультэт Пэдагагічнага інстытута ў Санкт-Пецярбургу. У лютым 1869 Мендзялееў распрацаваў асноўныя палажэньні пэрыядычнай сыстэмы элемэнтаў. Гэта значна падштурхнула разьвіцьцё хіміі ў другой палове XIX стагодзьдзя. Мендзялееў працаваў над шматлікімі праблемамі хіміі, фізыкі, геалёгіі, сельскай гаспадаркі, арганізацыі прамысловасьці і г. д.
Мендзялееў не атрымаў Нобэлеўскую прэмію, аднак неаднаразова намініраваўся на яе. У гонар Мендзялеева названы 101-ы хімічны элемэнт мендзялевій.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Дзьмітры Мендзялееў — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |