Пнэўманія
Пнэўманія (па-грэцку: πνευμονία ад πνεύμων — «лёгкія») або запаленьне лёгкіх — запаленьне лёгачнай тканкі інфэкцыонага паходжаньня з пераважным паражэньнем пухірыкаў (з разьвіцьцём у іх запаленчай эксудацыі) і міжвузнай тканкі лёгкага.
Тэрмін «пнэўманія» аб'ядноўвае большую групу хваробаў, кожная з якіх мае сваю этымалёгію, патагенэз, рэнтгеналягічныя прыкметы, дадзеныя лябараторных дасьледаваньняў і асабліва тэрапіі. Можа працякаць як самастойнае захворваньне ці як ускладненьне іншых захворваньняў.
Неінфэкцыйныя запаленчыя працэсы ў лёгачнай тканкі, звычайна называюць пнэўманітамі ці альвэлітамі. На фоне падобных асэптычных запаленчых працэсаў нярэдка разьвіваецца бактэрыяльная, вірусна-бактэрыяльная й грыбковая пнэўманія.
Асноўным мэтадам дыягностыкі зьяўляецца рэнтгеналягічнае дасьледаваньне лёгкіх, а асноўным мэтадам лячэньня — антыбактэрыяльная тэрапія. Позная дыягностыка й затрымка з пачаткам антыбактэрыяльнага лячэньня пагаршае прагноз захворваньня. Магчымы лятальны сыход.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Пнэўманія — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула па мэдыцыне. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |