Цукровы дыябэт
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Сымбаль, зацьверджаны ААН для пазначэньня дыябэту
Цукровы дыябэт (па-лацінску: diabetes mellītus) — група эндакрынных захворваньняў, якія разьвіваюцца з прычыны адноснага ці абсалютнага недахопу гармона інсуліна ці парушэньня яго ўзаемадзеяньня з вузамі арганізму, у выніку чаго разьвіваецца гіпэрлікемія — стойкае павялічэньне ўтрыманьня глюкозы ў крыві. Захворваньне характаразуецца хранічным цячэньнем і парушэньнем усіх відаў абмена рэчываў: вугляводнага, тлушчавага, бялковага, мінэральнага і водна-солевага[1][2]. Акрамя чалавека, дадзенаму захворваньню падвергнутыя таксама і некаторыя іншыя жывёлы, напрыклад, кошкі[3]. На пачатак 2011 года ў Беларусі было 210 тыс. 742 улічаныя хворыя на цукровы дыябэт (2,2% насельніцтва)[4].
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Сахарный диабет (краткий обзор)(рас.). Библиотека доктора Соколова. Праверана 14 верасьня 2009 г.
- ^ Клиническая эндокринология. Руководство / Н. Т. Старкова. — 3-е изд., переработанное и дополненное. — Санкт-Петербург: Питер, 2002. — 576 с. — (Спутник врача). — ISBN 5-272-00314-4
- ^ Сахарный диабет у кошек(рас.). Ветеринарка.ру. Праверана 16 верасьня 2009 г.
- ^ Штогод колькасьць хворых на цукровы дыябэт у Беларусі павялічваецца на 7-8% БелаПАН. Радыё «Рацыя» (9 лістапада 2011). Праверана 12 лістапада 2011 г.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Цукровы дыябэт — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў