Атлусьценьне
Атлусьценьне або затлусьценьне (па-лацінску: adipositas — атлусьценьне, па-лацінску: obesitas — паўната, адкормленасьць) — адклады тлушчу, павелічэньне масы цела за кошт тлушчавой тканкі. Тлушчавая тканка можа адкладвацца як у месцах фізыялягічных адкладаў, так і ў вобласьці малочных залозаў, сьцёгнаў, жывата.
Атлусьценьне падзяляецца на ступені (па колькасьці тлуставых тканкаў) і на тыпы (у залежнасьці ад чыньнікаў, якія прывялі да ягонага разьвіцьця). Атлусьценьне прыводзіць да рыску ўзьнікненьня цукровага дыябэту, гіпэртанічнай хваробы й іншых захворваньняў, якія зьвязаныя зь лішкавай вагай. Чыньнікі лішкавай вагі таксама ўплываюць на раўспаўсюджваньне тлуставай тканкі, ейнай характарыстыкі (мяккасьць, пругкасьць, колькасьць адсоткаў утрыманьня вадкасьці), а таксама на прысутнасьць альбо адсутнасьць зьмяненьня скуры, гэтак званы «цэлюліт».
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Атлусьценьне — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула па мэдыцыне. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |