Шкілет
Шкіле́т (па-грэцку: skeletos) — біялягічная сыстэма, якая забясьпечвае апору жывых арганізмаў. Шкілет жывёлаў можа быць унутраным як у хордавых, гэтак і зьнешнім як у вусякоў, ракападобных. У пераносным сэнсе, шкілет можа датычыцца тэхналёгіі, якая падтрымлівае структуры, такія як будынак.
Тыпы шкілетаў [рэдагаваць]
Экзашкілет [рэдагаваць]
- Асноўны артыкул: Экзашкілет
Экзашкілет зьяўляецца зьнешнім відам шкілету, ён знаходзяцца ў шматлікіх бесхрыбтовых, ён абараняе мяккія тканіны й органы цела. Некаторыя віды экзашкілету падвяргаюцца пэрыядычнай ліньке ў выніку росту цела жывёлы, як гэта мае месца ў многіх чэлясаногіх у тым ліку вусякоў і ракападобных. Экзашкілет складаецца з розных матэрыялаў, як то хітыну (у чэлясаваногіх), кальцавых злучэньняў (у каралавых і малюскаў) і сылікату (для дыятамавых і радыёлырыяў).
Экзашкілет вусякоў забясьпечвае не толькі абарону, але й служыць у якасьці паверхні прыхільнасьці для цягліцаў, як абарона ад высыханьня й як орган пачуцьцяў дзеля узаемадзеяньня зь навакольным асяродзьдзем. Ракаўка малюскаў таксама выконвае ўсе гэтыя функцыі, акрамя таго, што яна не зьяўляецца органам пачуцьцяў.
Зьнешні шкілет можа быць вельмі цяжкім ў параўнаньні з агульнай масай жывёлы, таму такія шкілеты ў жывёлаў, які жывуць на сушы, у асноўным адносна невялікія. Некалькі вялікіх водных жывёлаў могуць утрымліваць экзашкілет, бо ягоная вага пад вадой значна меншая. Паўднёвыя гіганцкія малюскі, віды вельмі вялікіх малюскаў у Ціхім акіяне, маюць абалонку, якая зьяўляецца вельмі масіўнай. Syrinx aruanus зьяўляецца адным зь відаў марскіх сьлімакоў зь вельмі вялікай ракавінай.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Шкілет — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула па анатоміі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |