Кіляграм

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

(Перанакіраваная з Кг)
Перайсьці да: навігацыя, пошук
Узор кіляграма.
Узор кіляграма.

Кілягра́м — адзінка масы, адна з асноўных адзінак сыстэмы СІ, скарачаецца як кг. Гэта маса міжнароднага ўзору (валік вышынёй 39 мм, выкананы са сплаву 90% плаціны і 10% ірыдыю), які захоўваецца ў Міжнародным бюро мераў у Сеўры, каля Парыжа. Узор кіляграма быў усталяваны Першай генэральнай канфэрэнцыяй Мер у 1889 годзе. Першапачаткова ўзор быў прыроўнены да аднаго літру вады тэмпэратурай 4 градусы Цэльсія, пры нармальным ціску.

Іншыя адзінкі масы: цэнтнэр, драхма, фунт, гран, квінтал, тона, унцыя.

[рэдагаваць] Кратныя і дзельныя адзінкі

Найменні кратных і дзельных адзінак масы ад К. ўтвараюць, дадаючы прыстаўкі да слова “грам”:

Кратныя Дзельныя
велічыня назоў пазначэньне велічыня назоў пазначэньне
101 г дэкаграм такг dag 10-1 г дэцыграм дг dg
102 г гэктаграм гг hg 10-2 г сантыграм зг cg
103 г кілограм кг kg 10-3 г міліграм мг mg
106 г мегаграм Мг Mg 10-6 г мікраграм мкг µg
109 г гігаграм Гг Gg 10-9 г нанаграм нг ng
1012 г тэраграм Тг Tg 10-12 г дзідаграм пг pg
1015 г пэтаграм Пг Pg 10-15 г фэмтаграм фг fg
1018 г экзаграм Эг Eg 10-18 г аттаграм аг ag
1021 г зэтаграм Зг Zg 10-21 г зэптаграм зг zg
1024 г ётаграм Іг Yg 10-24 г ёктаграм іг yg

Заўвагі: замест гектаграма (100 кг) звычайна выкарыстоўваюць адзінку вымярэння «цэнтнэр», замест мегаграма (1000 кг) - «тона».


[рэдагаваць] Гісторыя

У метрычнай сістэме мераў (18 ст.) К. быў вызначаны як маса 1 дм3 вады пры тэмпэратуры яе найбольшай шчыльнасьці (4 °С). Эталон К. быў выраблены ў выглядзе цыліндрычнай гіры з плаціны (1799). У 1889 вызначэньне К. было зменена на дзейнае пасёння і ў якасці эталона зацверджаная гіра з плацінаірыдыевага сплаву. Адрозныя адзінкі вымярэння для масы і вагі вызначаныя ў 1901 годзе.

[рэдагаваць] Узор кіляграма

Зараз кіляграм — адзіная адзінка СІ, якая вызначана пры дапамозе прадмета, які быў выраблены людзьмі. Усе астатнія адзінкі зараз вызначаюцца з дапамогай фізычных уласьцівасьцей і законаў.

Узор быў выраблены ў 1889 годзе, і цяпер існуюць дакладныя афіцыйныя копіі ўзору, якія выкарыстоўваюцца як нацыянальныя ўзоры кіляграма. Прыкладна раз у 10 гадоў нацыянальныя ўзоры параўноўваюцца з міжнародным. Гэтыя параўнаньні паказваюць, што дакладнасьць нацыянальных узораў складае прыкладна 2 мкг. З-за таго што яны захоўваюцца ў тых жа самых умовах, няма падстаў лічыць, што міжнародны ўзор больш дакладны. Аднак, па вызначэньню лічыцца, што маса міжнароднага ўзору дакладна роўная кіляграму. З-за гэтага любыя зьмены існуючай масы ўзору вядуць да зьмяненьняў велічыні кіляграма. Для выдаленьня гэтых памылак у наш час разглядаюцца розныя варыянты вызначэньня кіляграма на аснове фізычных законаў.

Адзінкі СІ
Асноўныя: мэтар | кіляграм | сэкунда | ампэр | кэльвін | кандзэла | моль
Вытворныя: радыян | сцэрадыян | гэрц | градус Цэльсія | катаў | ньютан | джоўль | ват | паскаль | кулон | вольт | ом | сымэнс | фарад | вэбэр | цэслы | гэнры | люмэн | люкс | бэкэрэль | грэй | зывэрт
Асабістыя прылады