Атмасфэрны ціск

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Баромэтар — прыбор для вымярэньня атмасфэрнага ціску

Атмасфэ́рны ціск — гідрастатычны ціск атмасфэры на ўсе зьмешчаныя ў ёй прадметы і зямную паверхню. Атмасфэрны ціск ствараецца гравітацыйным прыцягненьнем паветра да Зямлі.

У 1643 Евангеліста Тарычэльлі паказаў, што паветра мае вагу. Сумесна з У. Вівіяні, Тарычэльлі правёў першы вопыт па вымярэньні атмасфэрнага ціску, вынайдучы трубку Тарычэльлі (першы ртутны баромэтар), — шкляную трубку, у якой няма паветра. У такой трубцы ртуць паднімаецца на вышыню каля 760 мм.[1]

На зямной паверхні атмасфэрны ціск зьмяняецца ад месца да месца і ў часе. Асабліва важныя вызначальныя надвор’е непэрыядычныя зьмены атмасфэрнага ціску, зьвязаныя зь узьнікненьнем, разьвіцьцём і разбурэньнем абласьцей высокага ціску (антыцыклёнаў), якія павольна рухаюцца і адносна велізарных віхроў (цыклёнаў), у якіх пануе паніжаны ціск і яны вельмі хутка перамяшчаюцца. Адзначаныя ваганьні атмасфэрнага ціску на ўзроўні мора ў межах 684—809 мм рт. сл.

Нармальным атмасфэрным ціскам завуць ціск у 760 мм рт.сл. (101 325 Па).

Атмасфэрны ціск памяншаецца па меры павелічэньня вышыні, паколькі ён ствараецца толькі вышэйлеглым пластом атмасфэры. Залежнасьць ціску ад вышыні апісваецца г. з. барамэтрычнай формулай. Вышыня, на якую трэба падняцца або апусьціцца, каб ціск зьмянілася на 1 гПа, завецца барычнай (барамэтрычнай) прыступкай. У зямной паверхні пры ціску 1000 гПа і тэмпэратуры 0 °С яна роўная 8 м/гПа. З ростам тэмпэратуры і павелічэньнем вышыні над узроўнем мора яна ўзрастае, г. з. яна прама прапарцыйная тэмпэратуры і зваротна прапарцыйная ціску. Велічыня, зваротная барычнай прыступкі, — вэртыкальны барычны градыент, г. з. зьмена ціску пры ўзняцьці або апусканьні на 100 мэтраў. Пры тэмпэратуры 0 °C і ціску 1000 гПа ён роўны 12,5 гПа.

На мапах ціск паказваецца з дапамогай ізабар — ліній, якія злучаюць кропкі з аднолькавым прыземным атмасфэрным ціскам, прыведзеным да ўзроўня мора.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Атмасфэрны цісксховішча мультымэдыйных матэрыялаў